Карпаратыўныя навіны
Хуткі агляд 2023 года
- Люты
- Студзень
Люты
-
08 лютага 2023Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за 2022 год. Укаранёна больш за 380 рацпрапаноў
У арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2022 годзе ўкаранёна 381 рацыяналізатарская прапанова. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 4,6 млн рублёў.
У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел 557 наватараў Беларускай чыгункі.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.
Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі работнікі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе было пададзена і ўкаранёна 38 рацпрапаноў, ад выкарыстання якіх атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 1,8 млн рублёў. У тройцы лідэраў і Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут пададзена і ўкаранёна 24 рацыяналізатарскія прапановы, эканамічны эфект склаў амаль 1,3 млн рублёў. У ліку лепшых таксама Гомельскае аддзяленне БЧ, дзе пададзена і ўкаранёна 96 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш за 690 тыс. рублёў.
Чытаць далей… -
07 лютага 2023БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі
Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна на сістэмнай аснове і знаходзіцца на асаблівым кантролі.
Чытаць далей… -
03 лютага 2023У Мінску падвялі вынікі дзейнасці ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе
2 лютага ва Упраўленні БЧ адбылася нарада па падвядзенні вынікаў работы ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі ў 2022 годзе і задачах на 2023 год пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Казлоўскага.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты агульнатэхнічнай службы Упраўлення Беларускай чыгункі і ваенізаванай аховы.
Чытаць далей… -
02 лютага 2023Павышаючы кліентаарыентаванасць. Адбылася рабочая сустрэча Беларускай чыгункі, АТ «РЖД Лагістыка» і беларускіх грузаадпраўшчыкаў
31 студзеня 2023 года ва Упраўленні БЧ адбылася рабочая сустрэча Беларускай чыгункі, АТ «РЖД Лагістыка» з беларускімі арганізацыямі-грузаадпраўшчыкамі.
Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб, дэлегацыю АТ «РЖД Лагістыка» – генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Мураў. Таксама ў сустрэчы прыняло ўдзел кіраўніцтва Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспорна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі і прадстаўнікі грузаадпраўшчыкаў – беларускіх арганізацый лясной, машынабудаўнічай, нафтаперапрацоўчай, харчовай і іншых галін.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця перавозак па міжнародным транспартным калідоры «Поўнач – Поўдзень» і праз парты Расійскай Федэрацыі. Як было адзначана на мерапрыемстве, кардынальнае змяненне сітуацыі на транспартным рынку ў 2022 годзе патрабуе ад усіх удзельнікаў перавозачнага працэсу актыўнага пошуку новых транспартна-лагістычных рашэнняў.
У ходзе рабочай сустрэчы АТ «РЖД Лагістыка» былі прадстаўлены новыя маршруты і сэрвісы ў рамках калідора «Поўнач – Поўдзень», што дазваляе пашырыць магчымасці беларускіх прадпрыемстваў па арганізацыі экспарту сваёй прадукцыі. У зносінах з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці чыгуначнікі падкрэслілі гатоўнасць да далейшай дэталёвай прапрацоўкі кожнай лагістычнай схемы, а таксама заклікалі грузаадпраўшчыкаў больш актыўна задзейнічаць прадстаўленыя маршруты калідора «Поўнач – Поўдзень» для павелічэння аб'ёмаў перавозак і пашырэння геаграфіі паставак сваёй прадукцыі.
Чытаць далей…