Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Мінску прайшла рабочая сустрэча кіраўнікоў Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД», Маскоўскай, Кастрычніцкай і Калінінградскай чыгунак-філіялаў ААТ «РЖД»

09 снежня 2022

9 снежня 2022 года ў Мінску адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Расійскіх чыгунак.

Расійскую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «РЖД» Сяргей Паўлаў. Акрамя таго, у мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі Маскоўскай, Кастрычніцкай і Калінінградскай чыгунак – філіялаў ААТ «РЖД», генеральны дырэктар АТ «ОТЛК ЕРА» Аляксей Гром.

У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД», узаемадзеянне іх структурных падраздзяленняў па арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак.

Таксама ў ходзе сустрэчы ў Мінску было падпісана палажэнне аб вытворчым спаборніцтве паміж калектывамі Беларускай чыгункі, Маскоўскай і Кастрычніцкай чыгунак – філіялаў ААТ «РЖД». Подпісы пад дакументам паставілі:

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня Аб'яднанай галіновай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускай чыгункі Віктар Какора,

Начальнік Маскоўскай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД» Валерый Танаеў і старшыня чыгуначнай тэрытарыяльнай арганізацыі прафсаюза на Маскоўскай чыгунцы Дзмітрый Шулянскі,

Начальнік Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД» Віктар Галамолзін і старшыня чыгуначнай тэрытарыяльнай арганізацыі прафсаюза на Кастрычніцкай чыгунцы Аляксандр Голубеў.

Асноўнай мэтай правядзення вытворчага спаборніцтва паміж трыма суседнімі чыгункамі з'яўляецца далейшае ўмацаванне вытворчых і сацыяльных сувязяў, павышэнне якасці перавозак, эфектыўнасці работы структурных падраздзяленняў, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і высокага ўзроўню прафесіяналізму работнікаў чыгунак.

Крытэрыі, па якіх вядзецца вызначэнне пераможцаў, заснаваны на выкананні базавых вытворчых паказчыкаў, якія характарызуюць работу прадпрыемстваў, пры безумоўным забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

Традыцыя правядзення вытворчага спаборніцтва паміж чыгункамі бярэ свой пачатак у 60-х гадах мінулага стагоддзя. У 1962 годзе адбылася першая сяброўская сустрэча прадстаўнікоў Бранскага, Гомельскага і Канатопскага аддзяленняў тады яшчэ былога СССР.

У 2005 годзе было вырашана аднавіць спаборніцтва паміж чыгункамі. Тады ж было падпісана Пагадненне аб вытворчым спаборніцтве паміж Маскоўскай і беларускай чыгункамі і з тых часоў падвядзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж чыгункамі праводзілася на рэгулярнай аснове.

З 2022 года ў вытворчым спаборніцтве будзе ўдзельнічаць і калектыў Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год