Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка запрашае адправіцца ў госці да Дзеда Мароза на «Навагоднім экспрэсе-2023»

07 снежня 2022

«Навагодні экспрэс-2023» будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава з 23 снежня па 8 студзеня. У паездку на навагоднім цягніку ў суправаджэнні казачных герояў запрашаюцца ўсе жадаючыя.

На станцыі Сасновы бор, на лясной паляне, будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягурачкі. Захапляючае падарожжа не пакіне абыякавымі як дзяцей, так і дарослых.

Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 28, 29, 30 і 31 снежня, а таксама 1, 2, 6, 7 і 8 студзеня. У гэтыя дні саставы «Навагодняга экспрэса-2023» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Падрабязны расклад даступны на старонцы Дзіцячай чыгункі на афіцыйным сайце БЧ і ў яе афіцыйных групах у сацыяльных сетках.

Папярэдні продаж білетаў на «Навагодні экспрэс-2023» Дзіцячай чыгункі будзе адкрыт 12 снежня. Білеты на цягнік у казку можна набыць у касе Дзіцячай чыгункі па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 86. Тэлефоны для даведак: 270 18 75, 244 67 99, 237 65 75. Кошт білета – 25 рублёў.

Таксама набыць білеты можна будзе праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by, kvitki.by і 24afisha.by.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ 


Да спісу навін за 2022 год