Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

9 снежня 2022 года са станцыі Мінск-Пасажырскі адправіцца першы навагодні цягнік у Белавежскую пушчу

08 снежня 2022

У перыяд калядных і навагодніх святаў турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі традыцыйна рэалізуе праект  «Падарожжа ў Маёнтак Дзеда Мароза» ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Са станцыі Мінск-Пасажырскі навагодні цягнік, сфарміраваны з вагонаў купэ, з правадніцамі-снягурачкамі адправіцца 9 снежня 2022 года ў 21:58 і прыбудзе ў Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах у суправаджэнні экскурсаводаў. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць Маёнтак беларускага Дзеда Мароза, сустрэнуцца і пагавораць з галоўным чараўніком краіны, убачаць яго Церам, домік унучкі Снягурачкі, Чароўны Млын, пабываюць на алеі знакаў Усходняга Календара, у музеі падарункаў Дзеда Мароза, загадаюць свае самыя патаемныя жаданні на паляне Дванаццаці Месяцаў і абавязкова паводзяць карагод вакол лясной прыгажуні – ёлкі. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах.

З Брэста навагодні цягнік адправіцца 10 снежня 2022 года ў 17:28 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 22:20. Асаблівасць дадзенага круізнага падарожжа ў камфорце і атмасферы. Удзельнікі тура з паездкі вернуцца ў Мінск на тым жа цягніку і на тых жа месцах, на якіх адправіліся ў падарожжа. Акрамя таго, на зваротным шляху ў Мінск турыстаў чакае ў цягніку сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам і яго памочнікам і анімацыйная праграма.

16 і 23 снежня гэтага года, 4, 6 і 13 студзеня 2023 года навагодні цягнік адправіцца з Мінска ў 21:56 і прыбудзе ў Брэст раніцай наступнага дня ў 07:50. З Брэста цягнік адправіцца 17, 24 снежня 2022 года, 5, 7 і 14 студзеня 2023 года ў 17:56 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 22:21.

Падрабязна з праграмамі тураў турыстычнага цэнтра» «Дартур» Беларускай чыгункі можна азнаёміцца на сайце https://www.rw.by/tourism_and_recreation/tours/.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год