Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перспектывы дзелавога супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі Беларускай чыгункі і Савета дырэктараў Групы кампаній «Дело»

03 лістапада 2022

У г. Мінску адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з дэлегацыяй Групы кампаній «Дело» на чале са старшынёй Савета дырэктараў групы Сяргеем Шышкаровым.

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі існуючыя праекты і далейшыя напрамкі супрацоўніцтва па арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам, у тым ліку з удзелам марскіх партоў Расійскай Федэрацыі.

З мэтай павелічэння аб'ёмаў перавазімых грузаў таксама абмеркавана пытанне перспектыў развіцця тэрмінальнай транспартна-лагістычнай сеткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2022 год