Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Упершыню на Беларускай чыгунцы адбыўся конкурс «Лепшы малады кіраўнік»

01 лістапада 2022

31 кастрычніка 2022 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, адбыўся фінал конкурсу «Лепшы малады кіраўнік» сярод работнікаў Беларускай чыгункі. У конкурсе прынялі ўдзел 8 маладых чыгуначнікаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія не менш 2 гадоў займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах Беларускай чыгункі:

Іван Грэкаў, галоўны тэхнолаг лакаматыўнага дэпо Мінск;

Канстанцін Сурын, начальнік пасажырскага цягніка Мінскага вагоннага ўчастка;

Алесь Ільінскі, майстар участка прадпрыемства Віцебскгрузсэрвіс;

Яўген Сычэўскі, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі;

Арцём Гінько, начальнік Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання станцыі Крулеўшчызна;

Крысціна Гурло, намеснік начальніка вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі;

Аляксей Свіціч, першы намеснік начальніка-галоўны інжынер Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння;

Леанід Галадзюк, майстар дарожны Жабінкаўскай дыстанцыі пуці.

Усе ўдзельнікі фіналу прайшлі адборачныя туры на сваіх аддзяленнях, а таксама завочны этап ацэнкі аўтарскіх праектаў па тэме «Паспяховы кіраўнічы вопыт».

Фінал складаўся з 3 тураў. Спачатку ўдзельнікі коратка расказалі пра сябе. Затым адбылася прэзентацыя і абарона аўтарскіх праектаў «Паспяховы кіраўнічы вопыт». На дадзеным этапе члены журы з жывой цікавасцю распытвалі прэтэндэнтаў аб практычным прымяненні прадстаўленых ініцыятыў, патэнцыйнай выгадзе для прадпрыемства і тэрмінах акупнасці, давалі свае рэкамендацыі па кропках росту і слабых месцах.

Завяршальным турам стала дзелавая гульня «Прафесіяналы», якая складаецца з разнастайных выпрабаванняў. Каб заслужыць званне лепшага маладога кіраўніка ад удзельнікаў патрабавалася праявіць лідэрскія якасці і арганізатарскія здольнасці пры выкананні заданняў, прымаць кампетэнтныя кіраўніцкія рашэнні ў нестандартных сітуацыях, якія разыгрываліся перад імі, а таксама праявіць веды і эрудыцыю на інтэлектуальным этапе.

Па выніках набраных балаў перамогу ў конкурсе «Лепшы малады кіраўнік» атрымаў Яўген Сычэўскі, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, 2 месца ўдастоена Крысціна Гурло, намеснік начальніка вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі і 3 месца заняў Аляксей Свіціч, першы намеснік начальніка – галоўны інжынер Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння. Усім удзельнікам конкурсу ўручылі дыпломы і сертыфікаты ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Таксама ў якасці дадатковага заахвочвання журы прыняло рашэнне аб накіраванні пераможцаў конкурсу на курсы павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце бізнесу БДУ па праграме «Тэорыя і практыка сучаснага кіравання».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год