Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 77-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

29 лістапада 2022

77-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці прайшло 24-25 лістапада 2022 года ў анлайн-фармаце.

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Фінляндскай Рэспублікі і Ісламскай Рэспублікі Іран.

Старшынстваваў на пасяджэнні Старшыня Савета, генеральны дырэктар – старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» Алег Белазёраў.

У ходзе пасяджэння Савета разгледжаны пытанні, якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў чыгунак Садружнасці па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы нарматыўных дакументаў, якія забяспечваюць тэхналагічнае адзінства чыгунак.

У прыватнасці, Саветам па чыгуначным транспарце падведзены вынікі работы сеткі чыгунак за 9 месяцаў 2022 года, вызначаны меры, накіраваныя на паляпшэнне арганізацыі перавозачнага працэсу, эфектыўнае выкарыстанне рухомага саставу, развіццё і работу пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах. Таксама зацверджаны План фарміравання грузавых цягнікоў і парадак накіравання вагонапатокаў у міжнародных зносінах на 2022/2023 гады, памеры грузавога руху па міждзяржаўных стыкавых пунктах, пералік міжнародных спецыялізаваных цягнікоў для перавозкі грузаў у ўніверсальным рухомым саставе, міжнародных кантэйнерных цягнікоў, кантрэйлерных і кантэйнера-кантрэйлерных цягнікоў.

77-е пасяджэнне праводзілася пад эгідай 30-годдзя стварэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год