Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Лістапад

  • Больш за 1 мільён тон буракоў перавезла Беларуская чыгунка з пачатку ўборачнай кампаніі 2022 года
    30 лістапада 2022
    Больш за 1 мільён тон буракоў перавезла Беларуская чыгунка з пачатку ўборачнай кампаніі 2022 года

    Беларуская чыгунка ўжо перавезла 1,1 млн тон цукровых буракоў, што на 14% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

    У гэтым годзе Беларуская чыгунка ажыццяўляе перавозку салодкіх караняплодаў на Слуцкі цукрарафінадны і Гарадзейскі цукровы камбінаты, а таксама на Жабінкаўскі цукровы завод.

    У цяперашні час пагрузка працягваецца, яе штосутачны аб'ём складае звыш 300 вагонаў.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 77-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці
    29 лістапада 2022
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 77-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    77-е пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці прайшло 24-25 лістапада 2022 года ў анлайн-фармаце.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі, Фінляндскай Рэспублікі і Ісламскай Рэспублікі Іран.

    Чытаць далей…
  • У Гродна адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовага праекта «Чыгуначныя вакзалы Беларусі», прысвечанага 160-годдзю Беларускай чыгункі
    24 лістапада 2022
    У Гродна адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовага праекта «Чыгуначныя вакзалы Беларусі», прысвечанага 160-годдзю Беларускай чыгункі

    Урачыстая цырымонія афіцыйнага гашэння паштовага праекта «Чыгуначныя вакзалы Беларусі» адбылася 24 лістапада 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі Гродна.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка, намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Болтрык, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Сяргей Гогалеў, а таксама работнікі і ветэраны беларускай магістралі, навучэнцы транспартнага класа сярэдняй школы №11 горада Ліды і прадстаўнікі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».

    Адкрыла мерапрыемства гістарычная тэатралізаваная кампазіцыя, прысвечаная пачатку руху цягнікоў на ўчастку Гродна–Парэчча.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXXI пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс’еўразійскіх перавозках
    22 лістапада 2022
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXXI пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс’еўразійскіх перавозках

    XXXI пленарнае пасяджэнне Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс’еўразійскіх перавозках (КСТП) праходзіць 22-23 лістапада 2022 года ў г.Маскве (Расійская Федэрацыя) у гібрыдным фармаце (частка дэлегацый прымае ўдзел у мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцыі).

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

    У ходзе пасяджэння яго ўдзельнікам трэба будзе абмеркаваць меры па павышэнню эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці кантэйнерных перавозак па чыгуначных і мультымадальных маршрутах міжнародных транспартных калідораў «Усход–Захад» і «Поўнач–Поўдзень», развіццю партовай інфраструктуры для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах, укараненню новых лічбавых рашэнняў у сферы міжнародных перавозак грузаў, прасоўванні транс’еўразійскіх маршрутаў як «зялёных» транспартных калідораў, спрашчэнні трансгранічных аперацый і працэдур. Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні, звязаныя з аналізам кан'юнктуры транспартнага рынку і фарміраваннем грузавой базы транс’еўразійскіх чыгуначных і інтэрмадальных перавозак, прасоўваннем транс’еўразійскіх кантэйнерных сэрвісаў на міжнародным рынку транспартных паслуг.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага 160-годдзю магістралі
    18 лістапада 2022
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу, прысвечанага 160-годдзю магістралі

    Конкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ва ўзросце да 35 гадоў у мэтах выхавання пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў, а таксама захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў пра гісторыю БЧ і нашай краіны.

    Заснавальнікамі творчага спаборніцтва выступілі Беларуская чыгунка і галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Усяго на разгляд камісіі было прадстаўлена 195 фатаграфій.

    Чытаць далей…
  • 17 лістапада ў Віцебску адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі
    18 лістапада 2022
    17 лістапада ў Віцебску адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

    Спаборніцтва лепшых інтэлектуалаў магістралі прайшло на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення. Кожнае з шасці аддзяленняў чыгункі прадставіла каманда, якая перамагла падчас рэгіянальных адбораў.

    Чытаць далей…
  • Ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання
    17 лістапада 2022
    Ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча ў рамках адзінага дня інфармавання

    16 лістапада 2022 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Упраўлення Беларускай чыгункі з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук'янавым. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі.

    Чытаць далей…
  • 15 лістапада 2022
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, кастрычнік-лістапад 2022 (150 выпуск)

    – Беларуская чыгунка прадставіла свой транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане.

    – Укараненне праязных дакументаў новага ўзору на ўнутраныя рэйсы пачалося з вакзалаў у Брэсце, Магілёве, Асіповічах і Пінску.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Магістраль у аб'ектыве»
    11 лістапада 2022
    Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Магістраль у аб'ектыве»

    Конкурс аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Магістраль у аб'ектыве» праводзіцца на Беларускай чыгунцы з 10 лістапада па 27 снежня 2022 года сярод яе работнікаў у рамках святкавання 160-годдзя БЧ.

    Ён арганізаваны ў мэтах выхавання ў чыгуначнікаў гонару за сваю прафесію, пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнаму мінуламу, фарміравання пазітыўнага грамадскага меркавання аб дзейнасці Беларускай чыгункі.

    Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…
  • 08 лістапада 2022
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыя «Дзеці і бяспека», накіраваная на прафілактыку няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праводзілася на Беларускай чыгунцы напярэдадні восеньскіх школьных канікул з 20 па 30 кастрычніка 2022 года.

    Чытаць далей…
  • Перспектывы дзелавога супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі Беларускай чыгункі і Савета дырэктараў Групы кампаній «Дело»
    03 лістапада 2022
    Перспектывы дзелавога супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі Беларускай чыгункі і Савета дырэктараў Групы кампаній «Дело»

    У г. Мінску адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з дэлегацыяй Групы кампаній «Дело» на чале са старшынёй Савета дырэктараў групы Сяргеем Шышкаровым.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі існуючыя праекты і далейшыя напрамкі супрацоўніцтва па арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам, у тым ліку з удзелам марскіх партоў Расійскай Федэрацыі.

    З мэтай павелічэння аб'ёмаў перавазімых грузаў таксама абмеркавана пытанне перспектыў развіцця тэрмінальнай транспартна-лагістычнай сеткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • Упершыню на Беларускай чыгунцы адбыўся конкурс «Лепшы малады кіраўнік»
    01 лістапада 2022
    Упершыню на Беларускай чыгунцы адбыўся конкурс «Лепшы малады кіраўнік»

    31 кастрычніка 2022 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, адбыўся фінал конкурсу «Лепшы малады кіраўнік» сярод работнікаў Беларускай чыгункі. У конкурсе прынялі ўдзел 8 маладых чыгуначнікаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія не менш 2 гадоў займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах Беларускай чыгункі:

    Чытаць далей…