Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 21.10.2022 па 23.10.2022 адбылася спартакіяда сярод моладзі Беларускай чыгункі, прысвечаная 160-годдзю галіны

24 кастрычніка 2022

З 21 па 23 кастрычніка на базе санаторыя «Магістральны» аддзяленне «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбылася спартакіяда сярод моладзі Беларускай чыгункі, прысвечаная 160-годдзю галіны, у якой прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.

У рамках правядзення спартакіяды моладзь змагла не толькі паспаборнічаць у розных відах спорту, але і паказаць свае магчымасці ў творчым шоу-конкурсе «Караоке», у якім кожная каманда выканала песні ў трох намінацыях: песню пра Радзіму, песню, прысвечаную 160-годдзю Беларускай чыгункі, а таксама песню, прысвечаную вайсковай славе.

Па выніках спартакіяды першае месца прысуджана камандзе Баранавіцкага аддзялення, другое – камандзе Мінскага аддзялення і трэцяе прызавое месца заняла каманда Гомельскага аддзялення.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-центрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год