Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 20 па 30 кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

17 кастрычніка 2022

Напярэдадні школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка ўзмацніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгункі.

На беларускай магістралі работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

За 9 месяцаў 2022 года работнікамі БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і ваенізаванай аховай праведзены каля 4,5 тыс. рэйдаў. Таксама арганізавана больш за 4,4 тыс. выступленняў у калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, па пытаннях выканання правілаў бяспекі. Ахоп насельніцтва склаў больш за 230 тыс. грамадзян, 176 тыс. з якіх – непаўналетнія. Было распаўсюджана каля 44,5 тыс.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, праблема траўміравання непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту застаецца актуальнай.

За 9 месяцаў 2022 года адбылося 69 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 4 выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, колькасць пацярпелых у бягучым годзе склала 71 чалавек, з якіх 4 непаўналетнія (2 дзіцяці загінулі). У студзені-верасні 2021 года пацярпелі 73 чалавекі, з якіх 4 непаўналетнія (1 дзіця загінула).

Падлеткі, знаходзячыся непасрэдна паблізу або на чыгуначных пуцях, не чуюць сігнал надыходзячага цягніка з-за праслухоўвання ў гэты час музыкі ў навушніках. Жаданне зрабіць эфектнае «сэлфі» на небяспечных аб'ектах транспарту, перасячэнне пуцей у неўстаноўленых месцах або ўзбіранне на дахі вагонаў альбо пад іх таксама прыводзяць да сур'ёзнага траўміравання або гібелі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, берагчы не толькі сваё жыццё і здароўе, але і здароўе родных і блізкіх, асабліва дзяцей.

Памятаеце, чыгунка – гэта зона падвышанай небяспекі, а не месца для гульняў і свавольстваў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год