Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ветэрана працы Беларускай чыгункі Алену Андрэеўну Пукала са 108-годдзем павіншавалі прадстаўнікі Упраўлення БЧ

28 кастрычніка 2022

Ад імя кіраўніцтва беларускай магістралі прадстаўнікі Упраўлення БЧ павіншавалі са 108-годдзем найстарэйшага ветэрана працы Алену Андрэеўну Пукала. Самыя цёплыя словы гучалі ў адрас імянінніцы ў гэты дзень. Чыгуначнікі наведалі доўгажыхарку дома і ўручылі каштоўны падарунак, а таксама пажадалі Алене Андрэеўне моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і добрага настрою.

Алена Андрэеўна Пукала – прадстаўніца чыгуначнай дынастыі. Беларускай чыгунцы яна прысвяціла каля 40 гадоў.

У 1934 годзе скончыла Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, атрымала размеркаванне на станцыю Віцебск Заходняй чыгункі, дзе работала дзяжурным. Там жа пазнаёмілася са сваім будучым мужам Пятром Ліёрка.

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з мужам працавалі дзяжурнымі на станцыях Арэнбургскай чыгункі, а ў 1949 годзе Алена Андрэеўна вярнулася ў горад на Заходняй Дзвіне, дзе працягнула сваю працоўную дзейнасць дзяжурным па станцыі Віцебск, дзяжурным па парку, дыспетчарам аддзела руху і пасажырскай работы Віцебскага аддзялення чыгункі, памочнікам дзяжурнага па аддзяленні.

Муж таксама застаўся верны выбранай прафесіі. Працаваў у розныя гады цягніковым дыспетчарам, дзяжурным па Віцебскім аддзяленні.

У цяперашні час на ўліку ў ветэранскай арганізацыі магістралі знаходзяцца амаль 35 тыс. былых яе працаўнікоў, 10 з якіх перасягнулі 100-гадовую мяжу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год