Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У працоўных калектывах прадпрыемстваў Беларускай чыгункі пачалося актыўнае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе

27 кастрычніка 2022

27 кастрычніка 2022 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Упраўлення Беларускай чыгункі з галоўным спецыялістам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Людмілай Дзенісевіч, падчас якой быў абмеркаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе» (ВНС). У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і намеснік старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Алена Кірэня і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Упраўлення БЧ Святлана Лукашэвіч.

Людміла Дзенісевіч падрабязна праінфармавала прысутных аб асноўных палажэннях дадзенага нарматыўнага дакумента, у тым ліку, аб статусе, кампетэнцыі і форме дзейнасці ВНС, яго складзе і паўнамоцтвах.

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, падкрэсліў важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў і адзначыў, што чыгуначнікі заўсёды прымаюць самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці нашай краіны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год