Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Шосты Злёт машыністаў Беларускай чыгункі завяршыў сваю работу ў Мінску

27 кастрычніка 2022

Шосты Злёт машыністаў Беларускай чыгункі прайшоў у Мінску 25-26 кастрычніка 2022 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 машыністаў, машыністаў-інструктараў і памочнікаў машыністаў, якія прадставілі ўсе 17 лакаматыўных дэпо чыгункі. Таксама ў Злёце прынялі ўдзел кіраўніцтва беларускай магістралі і аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты галіновых службаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, ветэраны працы, якія ў розныя гады ўзначальвалі лакаматыўныя дэпо і ўнеслі значны ўклад у развіццё і забеспячэнне стабільнай работы Беларускай чыгункі, а таксама дэлегацыя чыгуначнікаў з Расійскай Федэрацыі.

У першы дзень пасля цырымоніі адкрыцця Злёту яго работа працягнулася ў фармаце пяці рабочых груп, пасяджэнні якіх былі арганізаваны на базе Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Рэспублікі Беларусь, ГП «Мінскі метрапалітэн», ЗАТ «Штадлер Мінск».

Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі: «Эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне лакаматываў, лакаматыўных брыгад. Узаемадзеянне з дыспетчарскім апаратам Беларускай чыгункі і сумежнымі службамі», «Эксплуатацыя цягавага і маторвагоннага рухомага саставу. Паляпшэнне тэхнічнага стану эксплуатуемага парка Беларускай чыгункі і перспектывы яго абнаўлення», «Бяспека руху цягнікоў, павышэнне яе ўзроўню. Ролю лакаматыўных брыгад у яе забеспячэнні», «Павышэнне якасці ўмоў працы і адпачынку, медыцынскае суправаджэнне лакаматыўных брыгад. Забеспячэнне аховы працы ў лакаматыўнай гаспадарцы», «Падрыхтоўка і бесперапыннае прафесійнае навучанне кадраў. Арганізацыя і аплата працы. Працоўная дысцыпліна работнікаў лакаматыўнай гаспадаркі».

У другі дзень Злёту машыністаў у мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылося падвядзенне вынікаў мерапрыемства. Свае абагульненыя прапановы ў пастанаўляючую частку рашэння Злёту ўнеслі прадстаўнікі ад кожнай рабочай групы. У прыватнасці, прагучалі прапановы, звязаныя з павышэннем эфектыўнасці выкарыстання лакаматыўных брыгад, магчымасцю сумяшчэння прафесій машыніст цеплавоза і машыніст электравоза, распрацоўкай навучальных камп'ютэрных праграм, мадэрнізацыяй і абнаўленнем рухомага саставу і іншыя.

Акрамя таго, ад імя ветэранаў лакаматыўнай гаспадаркі, якія прымалі актыўны ўдзел у рабоце Злёту машыністаў, выступіў былы начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі Уладзімір Ажыгін, які высока ацаніў арганізацыю яго правядзення і важнасць прамога дыялогу работнікаў лакаматыўных брыгад з кіраўніцтвам чыгункі і спецыялістамі датычных службаў.

Таксама перад удзельнікамі Злёту выступіў намеснік начальніка Дырэкцыі цягі – філіяла ААТ «РЖД» Мікалай Міхальчук. Ён адзначыў высокі прафесійны ўзровень работнікаў лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі, падзяліўся вопытам правядзення Злётаў машыністаў ААТ «РЖД» і звярнуў увагу на актуальнасць і падобнасць тэм і праблемных пытанняў, якія абмяркоўваюцца на іх.

У завяршэнне форуму адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых машыністаў нагруднымі знакамі «За безаварыйны прабег на лакаматыве 500 000 км» і «За безаварыйны прабег на лакаматыве 1 000 000 км». Таксама ўпершыню Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі была аб'яўлена шасцярым машыністам – удзельнікам Злёту, якія за час сваёй добрасумленнай і шматгадовай працоўнай дзейнасці праехалі каля 2 мільёнаў кіламетраў.

Падводзячы вынікі Шостага Злёту машыністаў, Начальнік Беларускай чыгункі падзякаваў яго ўдзельнікам за плённую работу, канструктыўны і адкрыты дыялог, адданасць прафесіі і выказаў упэўненасць, што калектыў лакаматыўнай гаспадаркі і ўсёй магістралі пераадолее ўсе часовыя складанасці і працягне сваё паступальнае развіццё на карысць нашай краіны. Ён пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.

Пасля завяршэння Злёту для яго дэлегатаў у рамках Года гістарычнай памяці была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год