Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

20 кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка правяла ў Астане Круглы стол па прасоўванні транспартна-лагістычнага патэнцыялу БЧ пры перавозцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Рэспублікай Казахстан

21 кастрычніка 2022

Круглы стол у Астане, у рамках якога адбыліся прамыя і адкрытыя зносіны з казахстанскімі грузаўладальнікамi, перавозчыкамі і экспедытарамі, прайшоў на базе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава.

Мерапрыемства сабрала больш за 80 удзельнікаў, якія прадствілі каля 40 кампаній Казахстана з горнаруднай, нафтаздабыўной, хімічнай, газавай, металургічнай і сельскагаспадарчай галін, а таксама перавозчыкаў і транспартна-лагістычныя кампаніі краіны.

У Круглым стале таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, Кіруючы дырэктар па вытворчых працэсах АТ «НК «Казахстанскія чыгункі» Баўыржан Урынбасараў, кіраўніцтва даччыных лагістычных кампаній Беларускай і Казахстанскіх чыгунак, кіраўніцтва Асацыяцыі нацыянальных экспедытараў Казахстана (АНЭК), Казахстанскай Асацыяцыі перавозчыкаў і аператараў вагонаў (кантэйнераў) (КазАПА), Рэспубліканскай асацыяцыі горназдабыўных і горна-металургічных прадпрыемстваў Казахстана (АГМП).

Для ўдзельнікаў мерапрыемства прэзентавалі лагістычны і транспартны патэнцыял Беларускай і Казахстанскіх чыгунак пры перавозках грузаў у зносінах Беларусь – Казахстан і пры транзіце па іх тэрыторыям. Таксама з магчымасцямі і транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю афіцыйнага экспедытара БЧ – дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ»  Беларускай чыгункі – пазнаёміў яго генеральны дырэктар Андрэй Сладкевіч. Аб сумеснай рабоце па арганізацыі перавозкі грузаў у кантэйнерах у зносінах Кітай – Еўропа/Беларусь – Кітай расказаў генеральны дырэктар аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі АТ «ОТЛК ЕРА» Аляксей Гром.

Па выніках прэзентацый і дакладаў у рэжыме ажыўленага дыялогу адбылося абмеркаванне перспектыў развіцця існуючых праектаў і актуальных транспартна-лагістычных рашэнняў, а таксама прайшоў актыўны абмен думкамі і прапановамі па далейшым развіцці перавозак грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.

З улікам удзелу ў Круглым стале прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў лясной, дрэваапрацоўчай і харчовай галіны, транспартных і экспедытарскіх кампаній значная ўвага была нададзена пытанням бесперашкоднага праходжання грузаў з Беларусі ў Казахстан, а таксама ў Кітай транзітам праз Казахстан, у тым ліку ў складзе кантэйнерных цягнікоў. Удзельнікі сустрэчы намецілі далейшыя крокі ўзаемадзеяння, якія дазволяць павысіць эфектыўнасць сумеснай работы, а таксама забяспечыць рэалізацыю новых напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнай лагістыкі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год