Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі XIV штогадовага Злёту моладзі ААТ «РЖД»

04 кастрычніка 2022

З 26 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў г.Маскве прайшоў XIV штогадовы Злёт моладзі ААТ «РЖД», у рабоце міжнароднай секцыі якога прыняла ўдзел дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з сакратаром галіновага камітэта ГА «БРСМ» Паўлам Рандоўцэвым.

У гэтым годзе ў рабоце міжнароднай секцыі Злёту таксама ўдзельнічала моладзь з Арменіі, Абхазіі, Манголіі, Казахстана, Узбекістана і Кубы.

Асноўнай мэтай работы міжнароднай секцыі стала ўмацаванне прафесійных, сацыяльных і культурных сувязяў паміж чыгуначнымі кампаніямі, развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Удзельнікі Злёту абмяняліся вопытам работы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Таксама ў рамках мерапрыемства было арганізавана наведванне Карпаратыўнага універсітэта РЧ, Галоўнага цэнтра кіравання Расійскімі чыгункамі, станцыі Бекасава-Сартавальнае, Маскоўскага цэнтральнага кальца, маторвагоннага дэпо «Падмаскоўная», сустрэча з кіраўніцтвам ААТ «РЖД».

Завяршальным этапам Злёту стала правядзенне фестывалю нацыянальных культур, на якім маладыя прадстаўнікі нашай магістралі пазнаёмілі ўдзельнікаў форуму з багатай культурай і традыцыямі беларускага народа.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2022 год