Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны! Паважаныя ветэраны і працаўніцы Беларускай чыгункі!

14 кастрычніка 2022

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Сярод шматлікіх дат, якія адзначаюцца ў нашай краіне, гэты дзень займае асаблівае месца. Ён дапамагае ўсвядоміць святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, яе неацэнную ролю ў захаванні і ўмацаванні сямейных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае кожнага з нас, дапамагаючы пераадольваць усе жыццёвыя нягоды, і верыць толькі ў добрае. На працягу ўсяго жыццёвага шляху нам неабходны мамін ласкавы погляд і яе добрае слова, мудры савет і цяпло родных рук.

Асаблівыя словы ўдзячнасці заслугоўваюць працаўнікі сталёвай магістралі, якія прыўносяць у нашу работу высокую культуру і гармонію, з'яўляючыся прыкладам адказнага, добрасумленнага і прафесійнага выканання сваіх службовых абавязкаў.

Мы шчыра ганарымся працоўнымі перамогамі работніц чыгуначнага транспарту старэйшага пакалення, беражліва захоўваючы слаўныя традыцыі і гісторыю Беларускай чыгункі. Нізкі паклон і вялікая ўдзячнасць нашым паважаным жанчынам-ветэранам.

Дарагія мамы! У гэты святочны дзень няхай для ўсіх вас гучаць толькі самыя цёплыя словы за ту нястомную працу, любоў і пяшчоту, якія вы штодня дарыце сваім родным і блізкім. Няхай дзеці заўсёды апраўдваюць вашы бацькоўскія надзеі, грэючы душэўным цяплом і акружаючы клопатам.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і шчасця, сямейнага дабрабыту і выканання самых запаветных жаданняў!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2022 год