Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія мужчыны! Паважаныя ветэраны і працаўнікі І Беларускай чыгункі!

21 кастрычніка 2022

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём бацькі!

Гэта свята з'яўляецца прызнаннем важнай ролі бацькаў у жыцці сям'і, іх высокай сацыяльнай адказнасці і ўкладу ў выхаванне і станаўленне падрастаючага пакалення.

Шчаслівая  і моцная сям'я – гэта аснова стабільнасці і росквіту нашага грамадства. Спакон веку на беларускай зямлі мужчына быў галавой роду, карміцелем сваёй сям'і, настаўнікам для сыноў і дачок. Бацька сваім прыкладам дапамагаў дзецям вырасці клапатлівымі і чулымі, працавітымі і адданымі роднаму краю.

І сёння, у паўсядзённых справах і імклівым рытме жыцця, важна памятаць, што нашы дзеці глядзяць на нас, спасцігаюць свет і вучацца ўсяму на прыкладзе сваіх бацькоў. У любым узросце яны маюць патрэбнасць у мудрым савеце і падтрымцы.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы добрасумленна працуюць больш за 1800 шматдзетных бацькаў. І ў гэты святочны дзень мы адрасуем ім самыя цёплыя словы падзякі за іх бацькоўскую любоў, клопат і вялікі ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і нацыянальных традыцый.

Асаблівыя і шчырыя словы ўдзячнасці і павагі – нашым дарагім ветэранам вайны і працы. Тым, хто выхоўваў сваіх дзяцей у самыя цяжкія і складаныя перыяды нашай гісторыі. Мужнасцю і нязломнай сілай духу вы прадэманстравалі будучым пакаленням прыклад сапраўднага патрыятызму, адказнасці і адданасці, вышэйшай доблесці і гонару.

Жадаем усім бацькам моцнага здароўя і дабрабыту, шчасця і працвітання, міру ў сям'і і добрага настрою! Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом любві, цяплом і ўтульнасцю!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2022 год