Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіць свой транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане

18 кастрычніка 2022

20 кастрычніка 2022 г. у г. Астане (Рэспубліка Казахстан) Беларуская чыгунка правядзе Круглы стол па прасоўванні транспартна-лагістычнага патэнцыялу Беларускай чыгункі пры перавозцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Рэспублікай Казахстан.

Круглы стол адбудзецца на базе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава. У ім возьме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, кіраўнікі АТ «НК «Казахстанскія чыгункі» і яго даччыных таварыстваў, прадстаўнікі казахстанскіх нацыянальных асацыяцый і саюзаў транспартнікаў, экспедытараў і перавозчыкаў, найбуйнейшыя экспартныя кампаніі Казахстана, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на ключавыя сусветныя рынкі, транспартна-лагістычныя і аператарскія кампаніі Казахстана, а таксама беларускія кампаніі, якія пастаўляюць прадукцыю ў Казахстан або адпраўляюць яе транзітам па тэрыторыі Казахстана.

Дадзенае мерапрыемства накіравана на абмеркаванне і развіццё існуючых лагістычных праектаў, пашырэнне ўзаемадзеяння з кліентамі, пошук новых перспектыўных напрамкаў развіцця перавозак і праводзіцца з улікам наяўнага попыту прадстаўнікоў бізнес-колаў Казахстана і Беларусі да кантактаў па пытаннях чыгуначнай лагістыкі, якія раней былі ў пэўнай меры абмежаваныя ва ўмовах дзеяння мер па прафілактыцы распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

У ходзе мерапрыемства адбудзецца абмеркаванне ў рэжыме дыялогу актуальных транспартна-лагістычных рашэнняў, а таксама абмен думкамі і прапановамі па развіцці перавозак грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год