Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрыла ў лакаматыўным дэпо Баранавічы цэх для арганізацыі капітальнага рамонту электравозаў серыі БКГ

04 кастрычніка 2022

4 кастрычніка 2022 года ў лакаматыўным дэпо Баранавічы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі будынка веернага дэпо для арганізацыі капітальнага рамонту электравозаў серыі БКГ.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон, начальнік Баранавіцкага аддзялення БЧ Валерый Вярэніч, прадстаўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады, работнікі і ветэраны лакаматыўнага дэпо Баранавічы.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 12 адзінак электравозаў серыі БКГ1 і 18 адзінак серыі БКГ2.

Сягоння лакаматыўным дэпо Баранавічы выконваецца іх тэхнічнае абслугоўванне і ўсе віды рамонту.

Завяршэнне інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі будынка веернага дэпо дазволіць знізіць фінансавыя затраты на правядзенне капітальных рамонтаў электравозаў серыі БКГ, забяспечыць далейшае імпартазамяшчэнне значнага аб'ёму паслуг па рамонце іх вузлоў і абсталявання, а таксама павысіць надзейнасць у перыяд жыццёвага цыклу.

Як адзначыў намеснік начальніка БЧ Андрэй Якабсон, сімвалічна, што адкрыццё такога важнага аб'екта не толькі для дэпо, але і для ўсёй Беларускай чыгункі праходзіць у год яе 160-годдзя і напярэдадні Шостага злёту машыністаў. Андрэй Львовіч падкрэсліў, што ў аснове паспяховай работы лакаматыўнага дэпо Баранавічы – добрасумленная і адказная праца двухтысячнага калектыву сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

Лакаматыўнае дэпо Баранавічы – адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі. У 2021 годзе яна адзначыла свой 150-гадовы юбілей. Сягоння гэта шматпрофільнае высокамеханізаванае і самае буйнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Беларускай чыгункі, якое займае лідзіруючыя пазіцыі не толькі сярод роднасных прадпрыемстваў Беларусі, але і сярод прадпрыемстваў краін СНД. Дэпо стала першым на Беларускай чыгунцы, якое стварыла і сертыфікавала інтэграваную сістэму менеджменту якасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Тэгі: БКГ
Да спісу навін за 2022 год