Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10-11 кастрычніка 2022 года ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый Беларускай чыгункі «Лёс чыгункі ў лёсе людзей»

12 кастрычніка 2022

Мерапрыемства было арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці. У ім прынялі ўдзел 18 працоўных дынастый Беларускай чыгункі.

Ушанаванне праходзіла ў трох намінацыях: «Пераемнасць пакаленняў», у рамках якой была адзначана самая шматлікая дынастыя, «Старэйшая дынастыя» – дынастыя з самым працяглым стажам работы на Беларускай чыгунцы і «Дынастыя адной прафесіі».

У рамках мерапрыемства дынастыі прадставілі відэапрэзентацыю аб сваёй біяграфіі, а таксама арганізавалі выстаўку «Сямейная рэліквія».

У намінацыі «Пераемнасць пакаленняў» была адзначана дынастыя Карнілавых з Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яна налічвае 5 пакаленняў, 17 прадстаўнікоў чыгуначнай прафесіі, агульны стаж працы якіх складае 416 гадоў.

Дынастыя Мазюк з Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі прызнана «Cтарэйшай дынастыяй». Агульны стаж работы яе прадстаўнікоў налічвае – 440 гадоў. Дынастыя складаецца з 4 пакаленняў, 16 прадстаўнікоў чыгуначных прафесій. Сімвалічна, што заснавальнік гэтай дынастыі прымаў удзел у будаўніцтве ўчастка Гродна–Парэчча Санкт-Пецярбурга–Варшаўскай чыгункі.

Ганаровае званне «Дынастыя адной прафесіі» прысуджана таксама з Баранавіцкага аддзялення БЧ. Яго ўладальнікамі сталі прадстаўнікі прозвішча Шырчанка. Дынастыя налічвае 11 работнікаў пуцявой гаспадаркі, якія 312 гадоў прысвяцілі беларускай магістралі.

Усім дынастыям былі ўручаны ганаровыя дыпломы і памятныя падарункі, а іх старэйшым прадстаўнікам – сувеніры «фамільнае дрэва».

Як адзначыў у рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкі, працоўныя дынастыі Беларускай чыгункі – гэта наш «залаты фонд». «Вельмі важна, што ў гэтых сем'ях выхоўваецца не толькі паважлівае стаўленне да працы і любоў да прафесіі, але і беражлівыя адносіны да гісторыі і слаўных чыгуначных традыцый, а багаты вопыт і веды перадаюцца з пакалення ў пакаленне».

Цёплыя словы падзякі за шматгадовую добрасумленную працу і ўклад у развіццё Беларускай чыгункі адрасаваў удзельнікам мерапрыемства Старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Міхайлавіч Какора.

Ад імя арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі прадстаўнікоў працоўных дынастый павіншаваў яе старшыня Сяргей Паўлавіч Гогалеў.

Для ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства таксама былі арганізаваны экскурсіі па горадзе Баранавічы і ў музей гісторыі чыгункі, канцэрт інструментальнай музыкі ў зімовым садзе санаторыя «Магістральны».

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы налічваецца больш за 440 працоўных дынастый, якія складаюцца з 3-х, 4-х, 5-і і 6-і пакаленняў, агульны працоўны стаж якіх налічвае больш за 53 тысячы гадоў. Гэта больш за 2100 чалавек, якія звязалі сваё жыццё з Беларускай чыгункай, 720 з іх і сягоння добрасумленна працуюць на карысць роднай магістралі.

Трэба адзначыць, што на Беларускай чыгунцы працягваецца работа па фарміраванні банка даных працоўных дынастый, які размешчаны на афіцыйным інтэрне-сайце БЧ і адлюстроўвае слаўны летапіс многіх пакаленняў чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год