Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Кастрычнік

  • Ветэрана працы Беларускай чыгункі Алену Андрэеўну Пукала са 108-годдзем павіншавалі прадстаўнікі Упраўлення БЧ
    28 кастрычніка 2022
    Ветэрана працы Беларускай чыгункі Алену Андрэеўну Пукала са 108-годдзем павіншавалі прадстаўнікі Упраўлення БЧ

    Ад імя кіраўніцтва беларускай магістралі прадстаўнікі Упраўлення БЧ павіншавалі са 108-годдзем найстарэйшага ветэрана працы Алену Андрэеўну Пукала. Самыя цёплыя словы гучалі ў адрас імянінніцы ў гэты дзень. Чыгуначнікі наведалі доўгажыхарку дома і ўручылі каштоўны падарунак, а таксама пажадалі Алене Андрэеўне моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і добрага настрою.

    Чытаць далей…
  • У працоўных калектывах прадпрыемстваў Беларускай чыгункі пачалося актыўнае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе
    27 кастрычніка 2022
    У працоўных калектывах прадпрыемстваў Беларускай чыгункі пачалося актыўнае абмеркаванне законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе

    27 кастрычніка 2022 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву Упраўлення Беларускай чыгункі з галоўным спецыялістам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый Людмілай Дзенісевіч, падчас якой быў абмеркаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускім народным сходзе» (ВНС). У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і намеснік старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Алена Кірэня і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Упраўлення БЧ Святлана Лукашэвіч.

    Чытаць далей…
  • 27 кастрычніка 2022
    3 лістапада 2022 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У чацвер, 3 лістапада 2022 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».

    Чытаць далей…
  • Шосты Злёт машыністаў Беларускай чыгункі завяршыў сваю работу ў Мінску
    27 кастрычніка 2022
    Шосты Злёт машыністаў Беларускай чыгункі завяршыў сваю работу ў Мінску

    Шосты Злёт машыністаў Беларускай чыгункі прайшоў у Мінску 25-26 кастрычніка 2022 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 машыністаў, машыністаў-інструктараў і памочнікаў машыністаў, якія прадставілі ўсе 17 лакаматыўных дэпо чыгункі. Таксама ў Злёце прынялі ўдзел кіраўніцтва беларускай магістралі і аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты галіновых службаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, ветэраны працы, якія ў розныя гады ўзначальвалі лакаматыўныя дэпо і ўнеслі значны ўклад у развіццё і забеспячэнне стабільнай работы Беларускай чыгункі, а таксама дэлегацыя чыгуначнікаў з Расійскай Федэрацыі.

    У першы дзень пасля цырымоніі адкрыцця Злёту яго работа працягнулася ў фармаце пяці рабочых груп, пасяджэнні якіх былі арганізаваны на базе Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Рэспублікі Беларусь, ГП «Мінскі метрапалітэн», ЗАТ «Штадлер Мінск».

    Чытаць далей…
  • 25 кастрычніка 2022
    У Мінску пачаў работу Шосты злёт машыністаў Беларускай чыгункі

    Шосты злёт машыністаў Беларускай чыгункі пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь 25-26 кастрычніка 2022 года.

    Адкрыццё форуму адбылося ў мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. На мерапрыемства прыехалі больш за 200 машыністаў, машыністаў-інструктараў і памочнікаў машыністаў з усіх 17 лакаматыўных дэпо БЧ. Сярод удзельнікаў злёту – кіраўніцтва беларускай магістралі і аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты галіновых службаў, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый, ветэраны працы, якія ў розныя гады ўзначальвалі лакаматыўныя дэпо і ўнеслі значны ўклад у развіццё і забеспячэнне стабільнай работы Беларускай чыгункі, а таксама дэлегацыя чыгуначнікаў з Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам начальніка Дырэкцыі цягі – філіяла ААТ «РЖД» Мікалаем Міхальчуком.

    Чытаць далей…
  • 24 кастрычніка 2022
    З 21.10.2022 па 23.10.2022 адбылася спартакіяда сярод моладзі Беларускай чыгункі, прысвечаная 160-годдзю галіны

    З 21 па 23 кастрычніка на базе санаторыя «Магістральны» аддзяленне «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбылася спартакіяда сярод моладзі Беларускай чыгункі, прысвечаная 160-годдзю галіны, у якой прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 20 кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка правяла ў Астане Круглы стол па прасоўванні транспартна-лагістычнага патэнцыялу БЧ пры перавозцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Рэспублікай Казахстан
    21 кастрычніка 2022
    20 кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка правяла ў Астане Круглы стол па прасоўванні транспартна-лагістычнага патэнцыялу БЧ пры перавозцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Рэспублікай Казахстан

    Круглы стол у Астане, у рамках якога адбыліся прамыя і адкрытыя зносіны з казахстанскімі грузаўладальнікамi, перавозчыкамі і экспедытарамі, прайшоў на базе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава.

    Мерапрыемства сабрала больш за 80 удзельнікаў, якія прадствілі каля 40 кампаній Казахстана з горнаруднай, нафтаздабыўной, хімічнай, газавай, металургічнай і сельскагаспадарчай галін, а таксама перавозчыкаў і транспартна-лагістычныя кампаніі краіны.

    У Круглым стале таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, Кіруючы дырэктар па вытворчых працэсах АТ «НК «Казахстанскія чыгункі» Баўыржан Урынбасараў, кіраўніцтва даччыных лагістычных кампаній Беларускай і Казахстанскіх чыгунак, кіраўніцтва Асацыяцыі нацыянальных экспедытараў Казахстана (АНЭК), Казахстанскай Асацыяцыі перавозчыкаў і аператараў вагонаў (кантэйнераў) (КазАПА), Рэспубліканскай асацыяцыі горназдабыўных і горна-металургічных прадпрыемстваў Казахстана (АГМП).

    Чытаць далей…
  • Дарагія мужчыны! Паважаныя ветэраны і працаўнікі І  Беларускай чыгункі!
    21 кастрычніка 2022
    Дарагія мужчыны! Паважаныя ветэраны і працаўнікі І Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём бацькі!

    Гэта свята з'яўляецца прызнаннем важнай ролі бацькаў у жыцці сям'і, іх высокай сацыяльнай адказнасці і ўкладу ў выхаванне і станаўленне падрастаючага пакалення.

    Шчаслівая  і моцная сям'я – гэта аснова стабільнасці і росквіту нашага грамадства. Спакон веку на беларускай зямлі мужчына быў галавой роду, карміцелем сваёй сям'і, настаўнікам для сыноў і дачок. Бацька сваім прыкладам дапамагаў дзецям вырасці клапатлівымі і чулымі, працавітымі і адданымі роднаму краю.

    І сёння, у паўсядзённых справах і імклівым рытме жыцця, важна памятаць, што нашы дзеці глядзяць на нас, спасцігаюць свет і вучацца ўсяму на прыкладзе сваіх бацькоў. У любым узросце яны маюць патрэбнасць ў мудрым савеце і падтрымцы.

    У цяперашні час на Беларускай чыгунцы добрасумленна працуюць больш за 1800 шматдзетных бацькаў. І ў гэты святочны дзень мы адрасуем ім самыя цёплыя словы падзякі за іх бацькоўскую любоў, клопат і вялікі ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і нацыянальных традыцый.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прадставіць свой транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане
    18 кастрычніка 2022
    Беларуская чыгунка прадставіць свой транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане

    20 кастрычніка 2022 г. у г. Астане (Рэспубліка Казахстан) Беларуская чыгунка правядзе Круглы стол па прасоўванні транспартна-лагістычнага патэнцыялу Беларускай чыгункі пры перавозцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Рэспублікай Казахстан.

    Круглы стол адбудзецца на базе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава. У ім возьме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін, кіраўнікі АТ «НК «Казахстанскія чыгункі» і яго даччыных таварыстваў, прадстаўнікі казахстанскіх нацыянальных асацыяцый і саюзаў транспартнікаў, экспедытараў і перавозчыкаў, найбуйнейшыя экспартныя кампаніі Казахстана, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на ключавыя сусветныя рынкі, транспартна-лагістычныя і аператарскія кампаніі Казахстана, а таксама беларускія кампаніі, якія пастаўляюць прадукцыю ў Казахстан або адпраўляюць яе транзітам па тэрыторыі Казахстана.

    Чытаць далей…
  • 17 кастрычніка 2022
    З 20 па 30 кастрычніка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка ўзмацніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Дарагія жанчыны! Паважаныя ветэраны і працаўніцы Беларускай чыгункі!
    14 кастрычніка 2022
    Дарагія жанчыны! Паважаныя ветэраны і працаўніцы Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

    Сярод шматлікіх дат, якія адзначаюцца ў нашай краіне, гэты дзень займае асаблівае месца. Ён дапамагае ўсвядоміць святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, яе неацэнную ролю ў захаванні і ўмацаванні сямейных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

    Матчына любоў з калыскі сагравае і засцерагае кожнага з нас, дапамагаючы пераадольваць усе жыццёвыя нягоды, і верыць толькі ў добрае. На працягу ўсяго жыццёвага шляху нам неабходны мамін ласкавы погляд і яе добрае слова, мудры савет і цяпло родных рук.

    Чытаць далей…
  • 10-11 кастрычніка 2022 года ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый Беларускай чыгункі «Лёс чыгункі ў лёсе людзей»
    12 кастрычніка 2022
    10-11 кастрычніка 2022 года ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання працоўных дынастый Беларускай чыгункі «Лёс чыгункі ў лёсе людзей»

    Мерапрыемства было арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у рамках святкавання 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці. У ім прынялі ўдзел 18 працоўных дынастый Беларускай чыгункі.

    Ушанаванне праходзіла ў трох намінацыях: «Пераемнасць пакаленняў», у рамках якой была адзначана самая шматлікая дынастыя, «Старэйшая дынастыя» – дынастыя з самым працяглым стажам работы на Беларускай чыгунцы і «Дынастыя адной прафесіі».

    У рамках мерапрыемства дынастыі прадставілі відэапрэзентацыю аб сваёй біяграфіі, а таксама арганізавалі выстаўку «Сямейная рэліквія».

    Чытаць далей…
  • 10 кастрычніка 2022
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, верасень 2022 (149 выпуск)

    – Беларуская чыгунка нарошчвае колькасць кантэйнерных цягнікоў, адпраўленых у Кітай.

    – Сістэму мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ўкаранілі на станцыях Гомель-Цотны і Гомель-Паўночны.

    – 140 гадоў споўнілася тэхнічным бібліятэкам БЧ.

    Чытаць далей…
  • 07 кастрычніка 2022
    Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2022 года павялічыла продажы білетаў праз Інтэрнэт амаль на 33%

    У студзені–верасні 2022 года з выкарыстаннем адзінага раздзела «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» на цягнікі з нумараванымі месцамі было аформлена больш за 4,2 млн. электронных праязных дакументаў, што амаль на 33% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

    Узрос попыт і на куплю электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Так, у студзені–верасні 2022 года анлайн набыта больш за 1 млн. праязных дакументаў, што амаль на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка адкрыла ў лакаматыўным дэпо Баранавічы цэх для арганізацыі капітальнага рамонту электравозаў серыі БКГ
    04 кастрычніка 2022
    Беларуская чыгунка адкрыла ў лакаматыўным дэпо Баранавічы цэх для арганізацыі капітальнага рамонту электравозаў серыі БКГ

    4 кастрычніка 2022 года ў лакаматыўным дэпо Баранавічы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі будынка веернага дэпо для арганізацыі капітальнага рамонту электравозаў серыі БКГ.

    Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон, начальнік Баранавіцкага аддзялення БЧ Валерый Вярэніч, прадстаўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады, работнікі і ветэраны лакаматыўнага дэпо Баранавічы.

    У цяперашні час на Беларускай чыгунцы эксплуатуецца 12 адзінак электравозаў серыі БКГ1 і 18 адзінак серыі БКГ2.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі XIV штогадовага Злёту моладзі ААТ «РЖД»
    04 кастрычніка 2022
    Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі XIV штогадовага Злёту моладзі ААТ «РЖД»

    З 26 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў г.Маскве прайшоў XIV штогадовы Злёт моладзі ААТ «РЖД», у рабоце міжнароднай секцыі якога прыняла ўдзел дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з сакратаром галіновага камітэта ГА «БРСМ» Паўлам Рандоўцэвым.

    Чытаць далей…