Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 7 месяцаў 2022 года Беларуская чыгунка перавезла амаль 36 мільёнаў пасажыраў

01 жніўня 2022

За 7 месяцаў 2022 года Беларуская чыгунка перавезла 35,8 млн пасажыраў. У студзені–ліпені 2022 года аб'ём перавозак у гарадскіх зносінах узрос да аналагічнага перыяду 2021 года на 5,4%, ці на 101 тыс. чалавек, у міжрэгіянальных зносінах перавезена на 7,5%, ці на 329 тыс. чалавек, больш, а ў міжнародных зносінах пасажырапаток павялічыўся больш чым у 1,8 разы, ці на 685 тыс. чалавек.

Адзначым, што найбольшай папулярнасцю ў міжнародных зносінах у пасажыраў па-ранейшаму карыстаюцца маршруты ў напрамку Масквы і Санкт-Пецярбурга. Іх удзельная вага складае больш за 66% у агульным аб'ёме міжнародных перавозак. З пачатку года дадзенымі цягнікамі скарысталіся ўжо больш за 1 мільён пасажыраў.

У цэлым, паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Анапы, Адлера, Калінінграда, Мурманска, у тым ліку з арганізацыяй шматгрупных цягнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год