Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні Дня чыгуначніка работнікі беларускай стальной магістралі ўсклалі вянок і кветкі на гістарычнай экспазіцыі «Наш бронецягнік...»

04 жніўня 2022

4 жніўня на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» адбылася ўрачыстая цырымонія. Работнікі Мінскага чыгуначнага вузла – актывісты ГА «БРСМ», а таксама ветэраны працы і выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава ўсклалі кветкі і вянок на гістарычнай экспазіцыі «Наш бронецягнік...», размешчанай на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і 160-годдзя Беларускай чыгункі.

Нагадаем, гістарычная экспазіцыя «Наш бронецягнік...», прысвечаная працоўнаму і ратнаму подзвігу ўсіх пакаленняў чыгуначнікаў, была адкрыта 1 жніўня 2018 года. Яна была створана пры ўдзеле Беларускай чыгункі сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і холдынгам «Белаўтадар».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год