Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каля 6300 дзяцей адпачылі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў летнім сезоне 2022 года

30 жніўня 2022

У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянавала 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (ім. Н. Гастэла, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубровенка» і «Магістраль»). У іх адпачылі 6295 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў (на 199 дзяцей больш, чым у мінулым годзе), у тым ліку 5046 дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі (больш за 80% ад колькасці аздараўленых дзяцей у 2022 годзе).

У двух аздараўленчых лагерах Мінскага аддзялення БЧ ім. Н. Гастэла і «Лясное возера», а таксама ў лагеры «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ адпачынак быў арганізаваны ў 3 змены, ва ўсіх астатніх лагерах аздараўленне праходзіла ў 4 змены.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах ім. Н. Гастэла, «Лясныя далі» і «Дубровенка» былі створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх хлопцы знаёміліся з асновамі чыгуначных прафесій.

Акрамя таго, ва ўсіх аздараўленчых лагерах былі арганізаваны мерапрыемствы з удзелам дзяцей у рамках абвешчанага ў нашай краіне Года гістарычнай памяці і 160-годдзя Беларускай чыгункі. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, канцэртныя праграмы і інш.

Пры арганізацыі работы дзіцячых аздараўленчых лагераў Беларускай чыгункі былі прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання вірусных інфекцый.

Штогод на Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне. У 2022 годзе яго вынікі будуць падведзены ў кастрычніку.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год