Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні Дня чыгуначніка на Беларускай чыгунцы арганізаваны шэраг святочных мерапрыемстваў

05 жніўня 2022

5 жніўня 2022 года ў сталіцы сабраліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў чыгункі, прадстаўленыя да ўзнагароджання вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі, прайшлі шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу.

У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў уручыў вышэйшыя галіновыя ўзнагароды. За высокія дасягненні ў рабоце, добрасумленную працу і ў сувязі са святкаваннем Дня чыгуначніка 10 чалавек узнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», 33 – нагрудным знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Нагрудным знакам адрознення «За добрасумленую працу на Беларускай чыгунцы» першай ступені адзначаны 24 перадавікі вытворчасці, другой ступені – 31.

Таксама Уладзімір Марозаў уручыў узнагароды пераможцам галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2022 года сярод аддзяленняў, арганізацый, структурных падраздзяленняў і даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ.

Усяго напярэдадні свята за асабісты ўклад у развіццё Беларускай чыгункі і ўзорнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў галіновымі ўзнагародамі адзначаны больш за 400 работнікаў магістралі.

Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў другой палове дня. Адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт. У зале Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў сабраліся чатыры пакаленні работнікаў галіны: перадавікі вытворчасці, узнагароджаныя вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі, сацыяльныя партнёры, ветэраны вайны і працы, сярод якіх былі і кіраўнікі беларускай магістралі розных гадоў, маладыя спецыялісты і рабочыя, удзельнікі будатрада Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа ім. Я. П. Юшкевіча і юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава.

З прафесійным святам удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

У сваім выступленні Начальнік чыгункі падзякаваў чыгуначнікам за любоў, выключную адданасць прафесіі і адказную працу і адзначыў, што дзякуючы добрасумленнаму выкананню сваіх службовых абавязкаў работнікамі магістралі ў няпростых існуючых умовах Беларуская чыгунка забяспечыла стабільнае функцыянаванне транспартнага комплексу краіны і працягнула сваё паступальнае развіццё. «Нам удалося захаваць калектыў і рэалізаваць шэраг значных інвестыцыйных праектаў па развіцці інфраструктуры, грузавых тэрміналаў і абнаўленні рухомага складу, павышэнню эфектыўнасці пасажырскіх і грузавых перавозак».

Пільная ўвага была ўдзелена эфектыўнай арганізацыі перавозачнага працэсу і яго цыфравізацыі.

Быў рэалізаваны шэраг інфраструктурных праектаў, найважнейшым з якіх для Беларускай чыгункі і грамадства стала завяршэнне работ па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы і адкрыццё рэгулярнага руху цягнікоў на электрацязе на ўчастку Калінкавічы–Светлагорск–Жлобін. Зараз працягласць электрыфікаваных участкаў Беларускай чыгункі складае 1369 км, або больш за 25% ад агульнай працягласці эксплуатацыйных пуцей.

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларускай чыгункі з'яўляецца абнаўленне рухомага саставу. У цяперашні час на БЧ эксплуатуецца 12 адзінак сучасных электравозаў серыі БКГ1 і 18 адзінак серыі БКГ2, 47 адзінак новага маторвагоннага рухомага саставу.

Было адзначана далейшае развіццё грузавых перавозак. Сёння Беларускай чыгункай прадастаўляецца поўны комплекс паслуг ў галіне транспартнай і складской лагістыкі, адпаведны сучасным патрабаванням і стандартам якасці.

У сярэднім кожныя суткі праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь ідуць 15 кантэйнерных цягнікоў. За 7 месяцаў іх колькасць перавысіла 3 тысячы.

Станоўчая дынаміка работы кантэйнернага бізнес-блока дасягнута дзякуючы планаванню і эфектыўнаму ўзаемадзеянню беларускай чыгункі з усімі суб'ектамі гаспадарання па павелічэнні аб'ёму перавозак грузаў у кантэйнерах унутры рэспублікі, а таксама з улікам росту экспартных і транзітных перавозак кантэйнераў.

Беларускай чыгункай працягнута работа па стварэнні неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах.

«У цяперашніх рэаліях наша задача заключаецца ў актыўным прасоўванні прадукцыі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь на рынкі збыту Расіі, Казахстана і ў цэлым на рынкі краін ЕАЭС. Новымі напрамкамі перавозак грузаў сталі ў першую чаргу расійскія парты, такія як Астраханскі порт, Усходні, Уладзівастоцкі, Наварасійскі, Ейскі, Парты Каўказ, Оля і Растоўскі. Таксама праводзіцца работа па арганізацыі перавозак беларускіх знешнегандлёвых грузаў у напрамку партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну Расіі», – канстатаваў Начальнік Беларускай чыгункі.

Па выніках 6 месяцаў 2022 года праз Марскі порт Санкт-Пецярбурга было перавезена амаль 900 тысяч тон грузаў, рост склаў 1,7 разы да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года, праз порт Усць-Луга – парадку 502 тысяч тон, або 108%.

Работа Беларускай чыгункі па супрацоўніцтве з асноўнымі партамі Расіі будзе працягнута.

Адным са стратэгічных напрамкаў экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах з'яўляецца Кітай і ў цэлым краіны Азіяцкага рэгіёна. У мэтах павелічэння грузапатоку Беларускай чыгункай сумесна з транспартнымі кампаніямі забяспечваецца арганізацыя і развіццё рэгулярнага кантэйнернага сэрвісу па дастаўцы прадукцыі суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь на рынак Кітая. Рэалізаваны праекты па адпраўцы прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны, цэлюлозы, мясамалочнай прадукцыі, цукровага пяску, сухога малака. Сёння доля КНР у агульным аб'ёме перавозак беларускіх знешнегандлёвых грузаў складае 49%.

Таксама Беларускай чыгункай удзяляецца вялікая ўвага развіццю цыфравізацыі і інфармацыйнаму суправаджэнню грузу на ўсей дарозе, аснову якіх складае аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка».

Важнейшым напрамкам дзейнасці чыгункі з'яўляецца развіццё пасажырскага комплексу і павышэнне якасці аказваемых паслуг.

Вялікая ўвага была нададзена ўзмацненню транспартных сувязяў рэгіёнаў рэспублікі за кошт фарміравання пазнавальнай лагістычнай схемы абслугоўвання пасажыраў цягнікамі бізнес-класа.

Дзякуючы актыўнаму ўзаемадзеянню Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД», а таксама ўрадаў Беларусі і Расіі з 8 лютага 2021 года пачалося паэтапнае аднаўленне міжнародных пасажырскіх зносін.

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй курсіруюць 16 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 9 пар – фарміравання Беларускай чыгункі і 7 пар цягнікоў Расійскіх чыгунак. Цягнікі звязваюць нашу краіну з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Адлерам, Калінінградам, Мурманскам і Анапай.

З красавіка 2021 года паспяхова рэалізуецца двухбаковы праект з ААТ «РЖД» па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Масквой.

Працягвалася работа па далейшаму ўкараненню інфармацыйных тэхналогій. Дзякуючы развіццю сістэмы продажу билетаў праз Інтэрнэт (афіцыйны сайт www.rw.by і мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд») доля продажаў электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі цяпер складае амаль 40% ад агульнай колькасці прададзеных праязных дакументаў, або больш за 1,7 млн білетаў.

За кошт работы па развіцці інфармацыйных сістэм, пашырэнні сеткі тэрміналаў для афармлення праязных дакументаў доля продажаў праязных дакументаў праз каналы самаабслугоўвання на цягнікі з ненумараванымі месцамі складае 15% ад агульнай колькасці прададзеных праязных дакументаў, або больш за 3,4 млн білетаў.

Таксама ў сваім выступленні Уладзімір Марозаў удзяліў увагу пытанням развіцця і захавання кадравага патэнцыялу.

У мэтах падтрымкі студэнтаў і навучэнцаў БелДУТ, а таксама стварэння дадатковых умоў для стымулявання таленавітай моладзі заснавана сістэма заахвочвання за дасягненні ў навукова-даследчай рабоце.

Адной з дзейсных мер матывацыі працы на Беларускай чыгунцы з'яўляецца прызнанне працоўных заслуг работнікаў, прадстаўленне найбольш дастойных з іх да дзяржаўных і галіновых узнагарод.

Па выніках работы за 2021 год адразу тры арганізацыі галіны былі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта Мінскае і Гомельскае аддзяленні чыгункі, а таксама будаўніча-мантажнае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛТРАНСАЎТАМАТЫКА».

Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2021 года ўдастоена станцыя Мінск-Пасажырскі.

Беларуская чыгунка таксама прымала актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і сацыяльна-культурным жыцці краіны.

Аддаючы даніну павагі старэйшаму пакаленню і беражліва захоўваючы традыцыі, у 2021 годзе БЧ адзначыла 150-годдзе адкрыцця чыгуначных зносін Масква–Брэст і 150-гадовыя юбілеі прадпрыемстваў Аршанскага, Мінскага, Баранавіцкага і Брэсцкага чыгуначных вузлоў.

Адным са знакавых мерапрыемстваў стала рэалізацыя праекта «Цягнік Перамогі». Гэты маштабны гісторыка-асветніцкі праект быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «РЖД» у рамках Года гістарычнай памяці. Унікальны музей пабываў у 17 гарадах рэспублікі, з яго экспазіцыяй азнаёміліся 40 тысяч грамадзян нашай краіны.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка прыняла актыўны ўдзел у рэалізацыі расійска-беларускага патрыятычнага праекта «Цягнік памяці», які праводзіўся пад эгідай Савета Рэспублікі і Міністэрства адукацыі Беларусі.

Таксама беларускай магістраллю сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў у рамках 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці была арганізавана акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 

Самыя шчырыя словы падзякі і віншаванні Уладзімір Марозаў выказаў у адрас ветэранаў вайны і працы.

Святочны вечар завяршыўся канцэртам калектываў аматарскай творчасці Беларускай чыгункі. Праграма канцэрта была складзена з лепшых нумароў аддзяленняў чыгункі па выніках конкурсаў, фестываляў, якія на працягу года праводзіліся на БЧ.

У рамках святочных мерапрыемстваў у фае першага паверха Палаца культуры і спорту таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу мастацкага майстэрства сярод работнікаў Беларускай чыгункі «Міла ты мне, родная магістраль» і была арганізавана выстаўка лепшых работ яго ўдзельнікаў.

Напярэдадні прафесійнага свята ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі.

7 жніўня, у Дзень чыгуначніка, ва ўстановах культуры, музеях і спартыўных установах БЧ, на Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава прадугледжаны культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, на чыгуначных вакзалах абласных цэнтраў, буйных чыгуначных вузлах будуць арганізаваны флэш-мобы, выступленні і канцэрты калектываў аматарскай творчасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год