Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

05 жніўня 2022

Ад чыстага сэрца прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём чыгуначніка.

Гэта свята сёння аб'ядноўвае амаль семдзесят тысяч прадстаўнікоў больш трохсот розных прафесій і спецыяльнасцяў, якія сваёй штодзённай добрасумленнай і адказнай працай забяспечваюць бесперабойную работу чыгуначнага транспарта нашай краіны, захоўваюць і прымнажаюць слаўныя традыцыі Беларускай чыгункі.

У нашым зладжаным калектыве працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія дасягнулі вяршыняў майстэрства і здольны вырашаць самыя складаныя задачы і аператыўна рэагаваць на выклікі часу.

Сёння для Беларускай чыгункі вельмі важна заставацца надзейным партнёрам для грузаадправіцеляў і верным спадарожнікам для нашых пасажыраў.

Адыходзячы "чыгуначны" год быў няпростым, але нягледзячы на ўсе цяжкасці, дзякуючы ўкладу кожнага з вас у агульную справу нам удалося рэалізаваць шэраг важных праектаў па развіцці інфраструктуры, абнаўленню рухомага саставу, укараненню інфармацыйных тэхналогій, павысіць якасць аказваемых паслуг.

Несумненна, адной з найбольш знакавых падзей для Беларускай чыгункі і грамадства стала адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў на ўчастку Калінкавічы-Светлагорск-Жлобін.

У рамках Года гістарычнай памяці Беларуская чыгунка прыняла актыўны ўдзел у рэалізацыі важных грамадска-патрыятычных праектаў "Цягнік перамогі» і "Цягнік памяці".

Упэўнены, што намаганні працоўнага калектыву і надалей будуць накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы і якасці аказваемых паслуг пасажырам і дзелавым партнёрам.

У гэтым годзе Беларускай чыгунцы спаўняецца 160 гадоў. Шчыра жадаем усім нам сваімі працоўнымі поспехамі годна сустрэць гэтую знамянальную дату, упісаўшы яшчэ адну слаўную старонку ў гісторыю нашай роднай магістралі.

Самыя цёплыя словы віншавання і падзякі мы адрасуем нашым дарагім ветэранам вайны і працы. Сёння вы наш гонар і прыклад для маладога пакалення чыгуначнікаў.

Асаблівыя словы віншавання тым, хто ў свой прафесійны свята будзе працаваць на рабочых месцах, а таксама моладзі, якая ўпершыню будзе адзначаць Дзень чыгуначніка ў нашай дружнай камандзе аднадумцаў.

Паважаныя калегі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра вашым родным і блізкім, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2022 год