Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская, расійскія і казахстанскія чыгункі маюць намер павялічыць аб'ёмы кантэйнерных перавозак у напрамку Кітая

05 жніўня 2022

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў і старшыня праўлення «Қазақстан темiр жолы» (Казахстанскія чыгункі) Нурлан Саўранбаеў абмеркавалі пытанні павелічэння аб'ёмаў кантэйнерных перавозак у напрамку Кітая.

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў рэжыме відэасувязі, Уладзімір Марозаў і Алег Белазёраў адзначылі значнае павелічэнне заявак беларускіх і расійскіх грузаадпраўшчыкаў у напрамку Кітая праз тэрыторыю Казахстана.

Удзельнікі перамоваў канстатавалі тэндэнцыю да аднаўлення аб'ёму транзітных перавозак і рост заявак на перавозку ў сэрвісах АТ «АТЛК ЕРА» ва ўсіх напрамках, чаму спрыяе захаванне і далейшае ўдасканаленне ключавых параметраў чыгуначных транзітных перавозак – высокай хуткасці і стабільнасці тэрмінаў дастаўкі, захаванасці грузу ў дарозе, экалагічнасці і зручнасці для кліентаў, у тым ліку магчымасці разлікаў у юанях.

Кіраўнікі трох чыгуначных кампаній асобна абмеркавалі прапановы па пропуску ўзросшых аб'ёмаў экспарту праз казахстанска-кітайскую граніцу, у тым ліку фарміраванне цягнікоў павышанай даўжыні і далейшае ўдасканаленне тэхналогіі работы пагранічных пераходаў ва ўзаемадзеянні з Кітайскімі чыгункамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год