Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2022 года

02 жніўня 2022

Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ за першае паўгоддзе 2022 года. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктарам Какорай.

Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах стымулявання высокапрадукцыйнай працы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

Сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2022 года пераможцам прызнаны калектыў Віцебскага аддзялення БЧ, другога месца ўдастоена Магілёўскае аддзяленне, трэцяе месца прысуджана Мінскаму аддзяленню чыгункі.

Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут  «Белчыгунпраект», 2 месца — калектыў РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ, 3 месца прысуджана калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмпуць Беларускай чыгункі».

Сярод калектываў арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ вызначаны 21 пераможца галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2022 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год