Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перад пачаткам навучальнага года Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека»

17 жніўня 2022

З 22 жніўня па 4 верасня 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі ўзмоцняць работу па папярэджанні і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх удзяляць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Будзе ўзмоцнены кантроль з боку ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі. Дадаткова на вакзалах і ў цягніках грамадзян праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Таксама падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы, у тым ліку і на бацькоўскіх сходах, якія пройдуць перад 1 верасня ў школах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

З пачатку 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 60 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 2 здарэнні менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пацярпела 62 чалавекі, з іх 47 – загінула. Сярод агульнай колькасці выпадкаў невытворчага траўматызму з пачатку года было траўміравана 4 непаўналетніх, двое з якіх смяротна.

Варта адзначыць, што 40% пацярпеўшых грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Памятайце! Чыгунка – гэта крыніца павышанай небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не перахадзіце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад цягніком, які прыбліжаецца, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага саставу і лакаматываў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў рухомы састаў, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне. Захаванне гэтых простых правілаў выратуе жыццё вам і вашым блізкім. 


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год