Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Фотавыстава «Беларуская чыгунка. 160 гадоў развіцця і ўдасканалення» адкрылася на найбуйнейшых вакзалах магістралі

19 жніўня 2022

Праект прысвечаны 160-годдзю Беларускай чыгункі, якое магістраль адзначыць 27 снежня 2022 года. Пад агульным слоганам «У нашай гісторыі ўсе падзеі галоўныя» прадстаўлены найбольш значныя і прыкметныя падзеі за шаснаццаць дзесяцігоддзяў гісторыі чыгуначнага транспарта ў Беларусі.

Выставу размясцілі на вакзалах у Мінску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Оршы, Магілёве і на станцыі Парэчча, дзе быў паложаны пачатак руху цягнікоў па беларускай зямлі.

У чаканні цягніка жыхары і госці Беларусі могуць пазнаёміцца з багатай гісторыяй магістралі. На стэндах у храналагічным парадку размешчана інфармацыя аб важных падзеях, якія паўплывалі на станаўленне Беларускай чыгункі ад моманту яе заснавання і да нашых дзён. Тут апавядаецца аб поспехах і дасягненнях не аднаго пакалення беларускіх чыгуначнікаў, іх укладзе ў развіццё чыгункі і ўсёй краіны. З архіўных фатаграфій складаецца візуальны летапіс кожнай эпохі – першыя вярсты стальных пуцей і станаўленне новага віду транспарта, эпоха рэвалюцый і Грамадзянскай вайны, пераадоленне разрухі і будаўніцтва новых участкаў, ваеннае ліхалецце і эшалоны Перамогі, адраджэнне краіны і развіццё новых відаў цягі, абнаўленне інфраструктуры і электрыфікацыя, распад СССР і фарміраванне новых кааперацыйных сувязяў, абнаўленне рухомага саставу і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій на чыгуначным транспарце ў сучаснай Беларусі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год