Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У здраўніцах Беларускай чыгункі за першае паўгоддзе 2022 года аздаравіліся больш за 9400 чалавек

29 ліпеня 2022

У студзені–ліпені 2022 года ў санаторыях і аздараўленчых цэнтрах Беларускай чыгункі аздаравіліся больш за 9400 чалавек, што амаль на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Каля 6,6 тыс. з ліку тых, хто аздаравіўся – чыгуначнікі..

Акрамя гэтага, у кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена каля 8,2 тысячы медыцынскіх абследаванняў, у тым ліку работнікаў, звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у аздараўленчых установах БЧ дзейнічаюць Комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каронавіруснай інфекцыяй COVID-19. Яны ўключаюць медыцынскія працэдуры, накіраваныя на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб'ёмаў, прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і вынослівасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў. За першае паўгоддзе 2022 года больш за 1700 работнікаў Беларускай чыгункі прайшлі рэабілітацыю пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі COVID-19.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год