Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каля 6 000 гасцей і ўдзельнікаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» перавезлі дадатковыя цягнікі Беларускай чыгункі

20 ліпеня 2022

У 2022 годзе на час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» былі прызначаны дадатковыя цягнікі з Мінска і Масквы.

Цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск курсіраваў штодня – з Мінска з 13 па 18 ліпеня, а з Віцебска з 14 па 19 ліпеня. За час правядзення ХХХІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яго паслугамі скарысталіся 2649 пасажыраў. У параўнанні з папярэднім годам аб'ём перавезеных пасажыраў павялічыўся больш чым на 30%.

Акрамя таго, у 2022 годзе Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю прызначыла цягнік міжнародных ліній №239/240 Віцебск–Масква–Віцебск. З 12 па 19 ліпеня ён перавёз 3339 пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ




Да спісу навін за 2022 год