Каля 40 тысяч жыхароў Беларусі наведалі перасовачны музей «Цягнік Перамогі» ў 2022 годзе
05 ліпеня 2022
Упершыню праект «Цягнік Перамогі» быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Года народнага адзінства ў 2021 годзе і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў Рэспублікі. Экспазіцыю перасовачнага музея ў 8 гарадах краіны наведалі больш за 25 тысяч чалавек.
У 2022 годзе па ініцыятыве Беларускай чыгункі ўнікальны перасовачны музей зноў прыбыў у Беларусь.
У бягучым годзе геаграфія яго курсіравання была пашырана да 17 гарадоў. З 10 чэрвеня па 4 ліпеня перасовачны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі нашай краіны больш за 3,5 тысячы кіламетраў. Першымі з яго экспазіцыяй змаглі азнаёміцца жыхары Оршы, а завяршыўся праект у Мінску. «Цягнік Перамогі» таксама пабываў у Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і Салігорску.
За 24 дні экспазіцыю музея ў нашай краіне наведалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі. Агульны час яго работы склаў 240 гадзін.
Нагадаем, што ў 2022 годзе гэты праект быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Года гістарычнай памяці Беларускай чыгункай пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Беларуская чыгунка выказвае падзяку за аказанае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта арганізатарам ад Расійскай Федэрацыі: ААТ «РЖД», Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, творчай майстэрні «Неўскі баталіст», медыя-групе «Чырвоны квадрат», а таксама Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскаму валанцёрскаму цэнтру, Мінгарвыканкаму і абласным выканаўчым камітэтам.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год