Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

14 чэрвеня 2022

II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 10-12 чэрвеня 2022 г. на базе турыстычнага комплексу «Нарач». На працягу трох дзён тут спаборнічалі найлепшыя атлеты транспартнай галіны.

Падчас спаборніцтваў было нямала вострых і напружаных момантаў, шмат што вырашалі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі і воля ўдзельнікаў. Перамога зборнай беларускай сталёвай магістралі ў другім этапе галіновых спаборніцтваў аказалася блізкай да абсалютнай.

У спаборніцтвах спартакіяды 2022 года чыгуначнікі падняліся на верхнюю прыступку пастамента ў спаборніцтвах па валейболе, лёгкаатлетычным кросе (у двух этапах), настольным тэнісе, більярдзе, гіравым спорце, плаванні і кулявой стральбе, заваявалі «серабро».

У агульнакамандным заліку спартакіяды Мінтранса 2022 года ў першай групе на 1-м месцы – каманда Беларускай чыгункі, на 2-м – Дэпартамент па авіяцыі, на 3-м – каманда арганізацый дарожнай гаспадаркі, на 4-м – каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

Нагадаем, з 2008 года зборная каманда Беларускай чыгункі штогод становіцца пераможцам рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса, упэўнена заваёўваючы прызавыя месцы ва ўсіх відах спаборніцтваў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год