Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 10 дзён экспазіцыю перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» наведалі больш за 15 тысяч чалавек

20 чэрвеня 2022

Экспазіцыя перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» карыстаецца ў жыхароў Рэспублікі Беларусь асаблівай папулярнасцю. За 10 дзён знаходжання праекта ў нашай краіне яго наведалі больш за 15 тысяч чалавек. За гэты час цягнік ужо паспеў пабываць у Оршы, Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах і Лунінцы. Сёння магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй прадастаўлена жыхарам Пінска.

Сімвалічна, што 21 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа цягнік прыбудзе ў Брэст.

Праект «Цягнік Перамогі» ўяўляе сабой унікальную інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на «эфекце прысутнасці», якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і створана на базе вагонаў перасовачнага выставачна-лекцыйнага комплексу.

Нагадаем, што праект «Цягнік Перамогі» ў 2022 годзе ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца з 10 чэрвеня па 4 ліпеня па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года гістарычнай памяці. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

У гэтым годзе экспазіцыя перасовачнага музея будзе дэманстравацца ў 17 гарадах нашай краіны. Завершыцца маршрут «Цягніка Перамогі» у Минску. Ён прыбудзе ў сталіцу нашай краіны напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня і будзеработаць да 4 ліпеня 2022 года.

Праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным, як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Час работы экспазіцыі з 10:00 да 20:00, Перапынак з 14:00 да 15:00. Экспазіцыя рэкамендавана да наведвання дарослымі і дзецьмі старэйшымі за 12 гадоў.

Звяртаем увагу! У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю перасовачнага музея яго наведванне ажыццяўляецца толькі арганізаванымі групамі жыхароў рэгіёнаў па запрашальных білетах, якія распаўсюджваюцца сярод арганізацый і навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь мясцовымі органамі выканаўчай улады.

На сайце праекта поездпобеды.рф усе жадаючыя могуць здзейсніць віртуальны тур па экспазіцыі музея.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год