Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сягоння акцыю БЧ «Мы разам па дарозе памяці» сустракаюць у Магілёве

28 чэрвеня 2022

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 28 чэрвеня 2022 года, у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яна праходзіць у Магілёве.

На пляцоўцы каля гарадской ратушы (вул. Леніна, 1а) з 11:00 да 19:00 будзе работаць мабільная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў. У 15:00 у Доме культуры чыгуначнікаў (вул. Першамайская, 117) адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Нагадваем, што жыхары і госці горада Магілёва таксама могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.

Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Акцыя «Мы разам па дарозе памяці» з 5 мая 2022 года праводзіцца ў гарадах Беларусі. Графік яе правядзення складзены з улікам дзяржаўных святаў (святочных і памятных дзён). Яна стартавала 5 мая 2022 года, напярэдадні Дня Перамогі ў Гомелі. 21 мая 2022 года, у Дзень горада, у ёй змаглі прыняць удзел жыхары Баранавічаў, 21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, удзельнікі акцыі наведалі Брэст. 25 чэрвеня, напярэдадні Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, акцыя прайшла ў Віцебску. Завершыцца праект 30 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі, аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны, прайшоўшы разам з БЧ па дарозе памяці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Тэгі: акцыя
Да спісу навін за 2022 год