Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Раманса трапятлівыя гукі» прагучалі на Беларускай чыгунцы

16 чэрвеня 2022

Аднайменны конкурс адбыўся 15 чэрвеня 2022 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Ён быў арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, і праводзіўся сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Са сцэны гучалі як старадаўнія творы, так і сучасныя кампазіцыі. У конкурсе прынялі ўдзел 22 работнікі беларускай магістралі.

Пераможцаў выбіралі ў трох намінацыях «Гарадскі раманс «(рамансы ХVI–ХХ стагоддзяў, рамансы кампазітараў-класікаў, рамансы з кінафільмаў, рускія і цыганскія рамансы), «Аўтарскі раманс» (рамансы ўласнага сачынення) і «Сучасны раманс» (сучасныя рамансы XXI стагоддзя).

У намінацыі «Гарадскі раманс» лепшае выкананне прадэманстравала аператар станцыйнага тэхналагічнага цэнтра апрацоўкі цягніковай інфармацыі і перавозачных дакументаў станцыі Маладзечна Альдона Емяльяненка, другое месца прысуджана токару лакаматыўнага дэпо Брэст Алегу Канашкову, на трэцюю ступень п'едэстала гонару паднялася кіраўнік калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ Наталля Капліна.

У намінацыі «Аўтарскі раманс» найлепшы музычны твор прадставіў кіраўнік калектыву Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ Фёдар Мазоль, другога месца ўдастоены слесар-электрык па рамонце электраабсталявання Гомельскага вагоннага дэпо Сяргей Леўчанка.

У намінацыі «Сучасны раманс» больш за ўсё кранула сэрцы журы сваім выкананнем бухгалтар маторвагоннага дэпо Мінск Надзея Глаз, ёй прысуджана першае месца. Другое месца ў дуэта аператара Магілёўскай дыстанцыі пуці Таццяны Ваўчок і электрамеханіка Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віктара Ліпчанкі, трэцяе месца падзялілі машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Гомель Уладзімір Кротаў і майстар Брэсцкага вагоннага ўчастка Юлія Руцкая.

Усім удзельнікам, якія занялі прызавыя месцы, былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы.

Да спісу навін за 2022 год