Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні летніх канікул Беларуская чыгунка напомніла аб правілах бяспечных паводзін

03 чэрвеня 2022

 З 21 па 31 мая 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі надалі павышаную ўвагу папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Падчас акцыі «Дзеці і бяспека» чыгуначнікі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 270 рэйдаў. Паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках былі выяўлены 50 школьнікаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту без нагляду дарослых. Яшчэ 8 падлеткам зрабілі заўвагу за размовы па мабільным і выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на аб'ектах чыгункі.

Акрамя таго, падлеткам і іх бацькам нагадалі аб правілах паводзін на чыгунцы. Падчас выступленняў на прадпрыемствах і ў навучальных установах, размешчаных побач з чыгункай атрымалася ахапіць больш за 3000 дарослых і 30 000 падлеткаў. Таксама ўдзельнікі акцыі распаўсюдзілі больш за 10 000 памятак.

За 5 месяцаў 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 30 выпадкаў невытворчага траўматызму, гэта на 12 выпадкаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У тым ліку адбылося 25 здарэнняў са смяротным зыходам. Варта адзначыць, што з пачатку года былі траўміраваны 4 непаўналетніх, з якіх двое загінулі.

БЧ нагадвае, чыгунка – крыніца павышанай небяспекі. У большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне грамадзянамі правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя. Асноўныя прычыны траўміравання і гібелі людзей – пераход у неўстаноўленых месцах, знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год