Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да канца чэрвеня 2022 года на БЧ з'явяцца 78 новых крытых веластаянак

08 чэрвеня 2022

Беларуская чыгунка працягвае планамерную работу па ўдасканаленні інфраструктуры пасажырскага комплексу, накіраваную на павышэнне якасці аказваемых паслуг.

У цяперашні час на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах рэалізуецца праект па ўстаноўцы новых тыпавых крытых веластаянак. Гэта дазволіць пасажырам не браць веласіпеды з сабой у цягнік і не аплачваць іх правоз, што будзе спрыяць павышэнню мабільнасці насельніцтва і турыстычнай прывабнасці паездак чыгуначным транспартам.

Веластаянкі вырабляюцца па адзіным узоры, у распрацоўцы якога прымалі ўдзел прадстаўнікі Мінскага веласіпеднага таварыства. Рэалізаванае рашэнне дае магчымасць надзейна замацаваць веласіпед. Прынцыповым адрозненнем ад іншых падобных канструкцый з'яўляецца наяўнасць навеса, які абараняе прыпаркаваны двухколавы транспарт ад атмасферных ападкаў.

Работа па ўстаноўцы веластаянак на аб'ектах БЧ была арганізавана ў другім квартале бягучага года, і да канца чэрвеня 42 чыгуначныя станцыі і прыпыначных пункта Беларускай чыгункі будуць аснашчаны 78 веластаянкамі.

Ужо сёння толькі ў прыгарадзе Мінска дадзенымі аб'ектамі можна скарыстацца на станцыях Рудзенск, Беларусь і Смалявічы.

У 2022-2023 гадах дадзеная работа будзе працягнута.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год