Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае ўдасканаленне сістэмы абслугоўвання кліентаў

06 чэрвеня 2022

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання кліентаў пры арганізацыі і ажыццяўленні перавозак грузаў з 1 чэрвеня 2022 года на Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі пачаў работу рэгіянальны цэнтр транспартнага абслугоўвання кліентаў (далей - РЦТА).

У РЦТА перададзены функцыі аддзяленчага разліковага цэнтра, часткова аддзела грузавой работы, лінейных цэнтраў транспартнага абслугоўвання аддзялення, звязаныя з дакументальным афармленнем перавозак грузаў ад моманту заключэння дагавора на арганізацыю транспартнага абслугоўвання да фарміравання ўліковых дакументаў па аказаных паслугах.

Станоўчы эфект ад новаўвядзення выявіцца галоўным чынам за кошт канцэнтрацыі ў адзіным цэнтры дагаворнай работы і камерцыйных аперацый, звязаных з дакументальным афармленнем перавозак грузаў, а таксама вядзення разлікаў з кліентамі па заключаных дагаворах. Выкарыстанне электроннага дакументазвароту ў спалучэнні з дыстанцыйнымі метадамі абслугоўвання дазваляе павысіць якасць аказваемых паслуг, эфектыўна пераразмяркоўваць рэсурсы спецыялістаў РЦТА, непасрэдна занятых у рабоце з кліентамі.

Пры гэтым функцыі па прыёме, пагрузцы, выгрузцы і выдачы грузаў на месцах агульнага і неагульнага карыстання захоўваюцца за прыёмаздатчыкамі грузу і багажу (агентамі камерцыйнымі па транспартным абслугоўванні) на канкрэтных станцыях Баранавіцкага аддзялення.

У рэгіён абслугоўвання рэгіянальнага цэнтра транспартнага абслугоўвання УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» уваходзіць 40 чыгуначных станцый, адкрытых для грузавых аперацый. У цэлым спецыялісты РЦТА абслугоўваюць больш за 900 кліентаў з рэгіёнаў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год