Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

21 чэрвеня 2022 года ў Брэсце БЧ правядзе акцыю «Мы разам па дарозе памяці»

17 чэрвеня 2022

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 21 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа яна пройдзе ў Брэсце.

На пляцоўцы каля кінатэатра «Беларусь» (вул. Савецкая, 62) з 11.00 да 20.00 будзе работаць мабільная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная подзвігу беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку гераізму чыгуначнікаў. У 16.00 у Доме культуры чыгуначнікаў (вул. Кіжаватава, 9/1) адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў Беларускай чыгункі.

Таксама жыхары і госці горада Брэста могуць паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, зрабіць фота на памяць у ваеннай форме і перадаць у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны тэматычныя сямейныя рэліквіі.

Акцыя арганізавана Беларускай чыгункай сумесна з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пры інфармацыйнай падтрымцы тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 160-годдзя Беларускай чыгункі і Года гістарычнай памяці.

Нагадваем, што акцыя «Мы разам па дарозе памяці» стартавала 5 мая 2022 года, напярэдадні Дня Перамогі ў Гомелі, 21 мая 2022 года, у Дзень горада, у ёй змаглі прыняць удзел жыхары Баранавічаў.

25 чэрвеня, акцыя пройдзе ў Віцебску напярэдадні Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яна адбудзецца ў Магілёве – у Дзень вызвалення горада, а завершыцца праект 30 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінску.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі і аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год