Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14 чэрвеня 2022 года БЧ правядзе акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах

13 чэрвеня 2022

14 чэрвеня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства работнікаў беларускай магістралі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаць тэматычныя памяткі і нагадаюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды. Акрамя таго, дадаткова правераць тэхнічны стан пераездаў.

У эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы знаходзіцца 1192 пераезду, абсталяваных гукавой і светлавой сігналізацыяй, з іх – 82 чыгуначных пераезда з дзяжурным работнікам.

Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступнай ліквідацыяй выяўленых недахопаў.

Так, у 2021 годзе праведзены капітальны рамонт 64 пераездаў. У 2022 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 71 пераезд. Акрамя таго, рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа на прадпрыемствах, у школах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі па выкананні правілаў праезду і пераходу праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях.

З пачатку гэтага года на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага саставу адбылося 2 дарожна-транспартных здарэння, што на 3 выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым у 2022 годзе пацярпелых няма (у 2021 годзе – 4 чалавекі).

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія, не звяртаючы ўвагі на забараняючыя паказанні пераезнай сігналізацыі, выязджаюць на чыгуначны пераезд.

Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў і пешаходаў строга выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год