Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 10 чэрвеня 2022 года

01 чэрвеня 2022

У Беларусі гэты праект рэалізуецца па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года гістарычнай памяці. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

Нагадаем, упершыню ў Рэспубліцы Беларусь «Цягнік Перамогі» пабываў у 2021 годзе. Тады ў 8 гарадах яго экспазіцыю наведалі больш за 25 тысяч жыхароў нашай краіны.

У 2022 годзе ўнікальны перасовачны музей будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 10 чэрвеня па 4 ліпеня. Яго геаграфія істотна пашырана – перасовачны музей зробіць прыпынкі ў 17 гарадах – Оршы, Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Салігорску і Мінску.

Экспазіцыя пачне свой маршрут па Беларусі 10 чэрвеня з горада Оршы, дзе «Цягнік Перамогі»  змогуць наведаць жыхары  «ўсходніх варот» нашай краіны. Графік руху цягніка складзены з улікам дзяржаўных святаў і памятных дат. У Брэст «Цягнік Перамогі» прыбудзе 21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Магілёве экспазіцыя будзе знаходзіцца 28 чэрвеня, У Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а завершыцца тур па Беларусі ў Мінску – у дні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікаў перасовачнага музея чакае ўнікальнае падарожжа з поўным апусканнем у падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якое створана з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. У саставе «Цягніка Перамогі» 9 экспазіцыйных вагонаў, адзін з якіх прысвечаны подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці-удзельнікам гераічнай абароны, салдатам і камандзірам Чырвонай Арміі.

У аснове экспазіцыі – трохмерныя панарамы, макеты ў натуральную велічыню і шмат прадметнага плана на адлегласці выцягнутай рукі. Агляд «Цягніка Перамогі» задуманы як пераход ад аднаго эпізоду да іншага. Перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога.

Экспазіцыя ўнікальная і сваім мультымедыйным суправаджэннем. У ёй выкарыстоўваецца аб'ёмны гук, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці, галаграмы, панарамы баёў у віртуальнай рэальнасці, кіназдымка гістарычных рэканструкцый, трохмерная камп'ютэрная графіка з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Для кожнай зоны экспазіцыі спецыяльна напісана свая музыка.

Адпаведна тэхналогіі правядзення экскурсіі ў адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 10 наведвальнікаў, час праслухоўвання аўдыягіда ў адным вагоне складае каля 5 мінут, Агульны час экскурсіі – 45 мінут.

У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю перасовачнага музея яго наведванне будзе ажыццяўляцца толькі арганізаванымі групамі жыхароў рэгіёнаў па запрашальных білетах, якія распаўсюджваюцца сярод арганізацый і навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь мясцовымі органамі выканаўчай улады.

Праект «Цягнік Перамогі» з'яўляецца сацыяльным як у Расійскай Федэрацыі, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Час работы экспазіцыі з 10:00 да 20:00, перапынак з 14:00 да 15:00. Экспазіцыя рэкамендавана да наведвання дарослымі і дзецьмі з 12 гадоў.

Акрамя таго, усе жадаючыя могуць здзейсніць віртуальны тур па экспазіцыі музея на сайце праекта  поездпобеды.рф.

«Цягнік Перамогі» – маштабны гісторыка-асветніцкі праект, створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні «Неўскі баталіст» сумесна з медыягрупай «Чырвоны квадрат», пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі,  ААТ «Расійскія чыгункі».

Графік курсіравання перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе

Дата

Станцыя

10.06.2022

Орша-Цэнтральная

11.06.2022

Полацк

12-13.06.2022

Віцебск

14.06.2022

Крычаў-1

15.06.2022

Жлобін

16.06.2022

Асіповічы-1

17-18.06.2022

Баранавічы-Палескія

19.06.2022

Лунінец

20.06.2022

Пінск

21-22.06.2022

Брэст-Цэнтральны

23-24.06.2022

Гродна

25.06.2022

Калінкавічы

26-27.06.2022

Гомель

28-29.06.2022

Магілёў-1

30.06.2022

Бярэзіна (г. Бабруйск)

01.07.2022

Салігорск

02-04.07.2022

Мінск-Пасажырскі

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год