Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • 30 чэрвеня 2022
    Сягоння на Беларускай чыгунцы завяршаецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці»

    30 чэрвеня 2022 года ў Мінску адбудзецца завяршальны этап патрыятычнай акцыі БЧ «Мы разам па дарозе памяці».

    Чытаць далей…
  • Сягоння акцыю БЧ «Мы разам па дарозе памяці» сустракаюць у Магілёве
    28 чэрвеня 2022
    Сягоння акцыю БЧ «Мы разам па дарозе памяці» сустракаюць у Магілёве

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 28 чэрвеня 2022 года, у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яна праходзіць у Магілёве.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы зацверджаны Кодэкс прафесіянальнай этыкі работнікаў
    24 чэрвеня 2022
    На Беларускай чыгунцы зацверджаны Кодэкс прафесіянальнай этыкі работнікаў

    Кодэкс уяўляе сабой сукупнасць агульных прынцыпаў прафесіянальнай этыкі і асноўных правілаў і нормаў паводзін работнікаў Беларускай чыгункі.

    Ён распрацаваны ў мэтах павышэння якасці і культуры абслугоўвання кліентаў, а таксама ўмацавання вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў калектыве беларускай магістралі, забеспячэння ўстойлівай работы чыгуначнага транспарту.

    Кодэкс прадугледжвае замацаванне найбольш важных і агульных прынцыпаў паводзін работнікаў чыгуначнага транспарту, вызначае неабходнасць паважлівых адносін да кліентаў і калег, устанаўлівае шэраг патрабаванняў, якія тычацца выканання нормаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і лакальных прававых актаў беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 25 чэрвеня 2022 года акцыя БЧ «Мы разам па дарозе памяці» пройдзе ў Віцебску
    24 чэрвеня 2022
    25 чэрвеня 2022 года акцыя БЧ «Мы разам па дарозе памяці» пройдзе ў Віцебску

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 25 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яе ўдзельнікаў будуць сустракаць у Віцебску.

    Чытаць далей…
  • 24 чэрвеня 2022
    30 чэрвеня 2022 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У чацвер, 30 чэрвеня 2022 года, Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію».

    Чытаць далей…
  • 24 чэрвеня 2022
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    29 чэрвеня 2022 года ў 10.30 у каб. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка правядзе «Круглы стол» па пытаннях арганізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь
    24 чэрвеня 2022
    Беларуская чыгунка правядзе «Круглы стол» па пытаннях арганізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь

    Беларуская чыгунка прымае меры па ўдасканаленні транспартна-лагістычных схем перавозкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

    29 чэрвеня 2022 года ў Мінску БЧ правядзе «Круглы стол» з удзелам вядучых кампаній Рэспублікі Беларусь.

    У ходзе «Круглага стала» плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні па выбудоўванні новых транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў.

    Чытаць далей…
  • 23 чэрвеня 2022
    Кіраўнікі Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і ААТ «РЖД» Алег Белазёраў абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

    21 чэрвеня 2022 года ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам – старшынёй праўлення ААТ «РЖД» Алегам Белазёравым.

    У рамках мерапрыемства абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва па арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку перспектыўныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі грузаў з улікам заявак беларускіх і расійскіх грузаадправіцеляў.

    Акрамя таго, бакі надалі ўвагу пытанням арганізацыі перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам у зносінах Беларусь–Расія ў 2022 годзе і на перспектыву, аптымізацыі графіка руху пасажырскіх цягнікоў, павелічэння перыядычнасці іх курсіравання і рэалізацыі сумесных турыстычных праектаў.

    Чытаць далей…
  • За 10 дзён экспазіцыю перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» наведалі больш за 15 тысяч чалавек
    20 чэрвеня 2022
    За 10 дзён экспазіцыю перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» наведалі больш за 15 тысяч чалавек

    Экспазіцыя перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» карыстаецца ў жыхароў Рэспублікі Беларусь асаблівай папулярнасцю. За 10 дзён знаходжання праекта ў нашай краіне яго наведалі больш за 15 тысяч чалавек. За гэты час цягнік ужо паспеў пабываць у Оршы, Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах і Лунінцы. Сёння магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй прадастаўлена жыхарам Пінска.

    Сімвалічна, што 21 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа цягнік прыбудзе ў Брэст.

    Праект «Цягнік Перамогі» ўяўляе сабой унікальную інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на «эфекце прысутнасці», якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і створана на базе вагонаў перасовачнага выставачна-лекцыйнага комплексу.

    Чытаць далей…
  • 21 чэрвеня 2022 года ў Брэсце БЧ правядзе акцыю «Мы разам па дарозе памяці»
    17 чэрвеня 2022
    21 чэрвеня 2022 года ў Брэсце БЧ правядзе акцыю «Мы разам па дарозе памяці»

    На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Мы разам па дарозе памяці». 21 чэрвеня 2022 года, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа яна пройдзе ў Брэсце.

    Чытаць далей…
  • «Раманса трапятлівыя гукі» прагучалі на Беларускай чыгунцы
    16 чэрвеня 2022
    «Раманса трапятлівыя гукі» прагучалі на Беларускай чыгунцы

    Аднайменны конкурс адбыўся 15 чэрвеня 2022 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Ён быў арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 160-годдзю Беларускай чыгункі, і праводзіўся сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Чытаць далей…
  • Станцыя Мінск-Пасажырскі Беларускай чыгункі ўдастоена Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці
    15 чэрвеня 2022
    Станцыя Мінск-Пасажырскі Беларускай чыгункі ўдастоена Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2021 года адбылася 15 чэрвеня 2022 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.

    Заслужаныя ўзнагароды 29 арганізацыям нашай краіны за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту ўручыў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.

    Сярод лаўрэатаў конкурсу – станцыя Мінск-Пасажырскі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 14 чэрвеня 2022
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў спартакіядзе Мінтранса

    II этап рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь прайшоў 10-12 чэрвеня 2022 г. на базе турыстычнага комплексу «Нарач». На працягу трох дзён тут спаборнічалі найлепшыя атлеты транспартнай галіны.

    Чытаць далей…
  • 13 чэрвеня 2022
    14 чэрвеня 2022 года БЧ правядзе акцыю па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах

    14 чэрвеня 2022 года Беларуская чыгунка правядзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх будзе арганізавана дзяжурства работнікаў беларускай магістралі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаць тэматычныя памяткі і нагадаюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды. Акрамя таго, дадаткова правераць тэхнічны стан пераездаў.

    Чытаць далей…
  • 10 чэрвеня 2022 года перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Рэспубліку Беларусь
    10 чэрвеня 2022
    10 чэрвеня 2022 года перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбыў у Рэспубліку Беларусь

    10 чэрвеня 2022 года на станцыі Орша-Цэнтральная адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны пачатку дэманстрацыі экспазіцыі праекта «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь.

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, кіраўніцтва Мінскага аддзялення БЧ, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады Аршанскага рэгіёна, моладзь і ветэраны Беларускай чыгункі, арганізатары праекта ад Расійскай Федэрацыі.

    Самымі важнымі ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: Крычко Міхаіл Васільевіч, Кантаністава Зінаіда Канстанцінаўна, Юранаў Віктар Фёдаравіч і Драздоў Аляксандр Іванавіч.

    Чытаць далей…
  • Да канца чэрвеня 2022 года на БЧ з'явяцца 78 новых крытых веластаянак
    08 чэрвеня 2022
    Да канца чэрвеня 2022 года на БЧ з'явяцца 78 новых крытых веластаянак

    Беларуская чыгунка працягвае планамерную работу па ўдасканаленні інфраструктуры пасажырскага комплексу, накіраваную на павышэнне якасці аказваемых паслуг.

    У цяперашні час на чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах рэалізуецца праект па ўстаноўцы новых тыпавых крытых веластаянак. Гэта дазволіць пасажырам не браць веласіпеды з сабой у цягнік і не аплачваць іх правоз, што будзе спрыяць павышэнню мабільнасці насельніцтва і турыстычнай прывабнасці паездак чыгуначным транспартам.

    Веластаянкі вырабляюцца па адзіным узоры, у распрацоўцы якога прымалі ўдзел прадстаўнікі Мінскага веласіпеднага таварыства. Рэалізаванае рашэнне дае магчымасць надзейна замацаваць веласіпед. Прынцыповым адрозненнем ад іншых падобных канструкцый з'яўляецца наяўнасць навеса, які абараняе прыпаркаваны двухколавы транспарт ад атмасферных ападкаў.

    Чытаць далей…
  • У Гомелі падвялі вынікі конкурсу «Транспарт будучыні», прысвечанага 160-годдзю Беларускай чыгункі
    07 чэрвеня 2022
    У Гомелі падвялі вынікі конкурсу «Транспарт будучыні», прысвечанага 160-годдзю Беларускай чыгункі

    3 чэрвеня 2022 года ў Палацы культуры чыгуначнікаў Гомельскага аддзялення БЧ адбыўся фінал конкурсу «Транспарт будучыні», прысвечанага 160-годдзю Беларускай чыгункі. Ён быў арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту (БелДУТ) сумесна з Беларускай чыгункай з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў беларускай магістралі і стварэння ўмоў для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу. Тэма конкурсу 2022 года – «Чыгуначны транспарт».

    Чытаць далей…
  • 06 чэрвеня 2022
    Беларуская чыгунка працягвае ўдасканаленне сістэмы абслугоўвання кліентаў

    У мэтах павышэння якасці абслугоўвання кліентаў пры арганізацыі і ажыццяўленні перавозак грузаў з 1 чэрвеня 2022 года на Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі пачаў работу рэгіянальны цэнтр транспартнага абслугоўвання кліентаў (далей - РЦТА).

    Чытаць далей…
  • 03 чэрвеня 2022
    Напярэдадні летніх канікул Беларуская чыгунка напомніла аб правілах бяспечных паводзін

    З 21 па 31 мая 2022 года на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі надалі павышаную ўвагу папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Падчас акцыі «Дзеці і бяспека» чыгуначнікі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правялі 270 рэйдаў. Паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках былі выяўлены 50 школьнікаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту без нагляду дарослых. Яшчэ 8 падлеткам зрабілі заўвагу за размовы па мабільным і выкарыстанне навушнікаў пры знаходжанні на аб'ектах чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 10 чэрвеня 2022 года
    01 чэрвеня 2022
    Унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Беларусь 10 чэрвеня 2022 года

    У Беларусі гэты праект рэалізуецца па ініцыятыве Беларускай чыгункі сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» ў рамках Года гістарычнай памяці. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    Нагадаем, упершыню ў Рэспубліцы Беларусь «Цягнік Перамогі» пабываў у 2021 годзе. Тады ў 8 гарадах яго экспазіцыю наведалі больш за 25 тысяч жыхароў нашай краіны.

    У 2022 годзе ўнікальны перасовачны музей будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы з 10 чэрвеня па 4 ліпеня. Яго геаграфія істотна пашырана – перасовачны музей зробіць прыпынкі ў 17 гарадах – Оршы, Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Салігорску і Мінску.

    Чытаць далей…