Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні Дня Перамогі Турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ арганізуе экскурсійны тур на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога»

14 красавіка 2022

6–7 мая 2022 года Турыстычны цэнтр «Дартур» БЧ сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі Беларускай чыгункі арганізуе экскурсійную паездку на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога» па маршруце Мінск – Брэст – Мінск. Гэты тур прымеркаваны да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці.

Таксама ўдзельнікі падарожжа наведаюць Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Музей чыгуначнай тэхнікі ў г. Брэсце, дзе святочны настрой створаць калектывы культурна-спартыўных цэнтраў Брэсцкага і Мінскага аддзяленняў Беларускай чыгункі, выканаўшы музычную праграму «Па дарогах песні франтавой».

Пры пасадцы ў цягнік пасажыраў будуць сустракаць правадніцы ў стылізаванай ваеннай форме, а па дарозе назад удзельнікам тура прапануюць выканаць песні ваенных гадоў пад акампанемент баяна.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да святочнага мерапрыемства! Больш падрабязную інфармацыю пра экскурсійны тур на цягніку «Скрозь гады звініць Перамога» можна даведацца па тэлефонах +375 29 365 16 36, +375 17 225 18 61.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год