Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 красавіка спаўняецца год сумеснаму праекту БЧ і ААТ «РЖД» – дзённым хуткасным пасажырскім зносінам паміж Мінскам і Масквой

29 красавіка 2022

30 красавіка 2021 года быў рэалізаваны сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» па арганізацыі дзённых хуткасных пасажырскіх зносін паміж сталіцамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. На чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзённых хуткасных міжнародных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск–Масква з арганізацыяй тэлемоста з Расійскай Федэрацыяй і адначасовым адпраўленнем у 16:00 у першы рэйс цягнікоў з Мінска і Масквы.

Цяпер дзве пары міжнародных хуткасных электрацягнікоў штодня звязваюць сталіцы Беларусі і Расіі. Дадзеныя цягнікі курсіруюць па люстранаму раскладу – яны адпраўляюцца з пачатковых і прыбываюць у канчатковыя пункты ў адзін і той жа час, пераадольваючы адлегласць паміж Мінскам і Масквой менш, чым за 7 гадзін. Праект дзённых хуткасных зносін чакана знайшоў свайго спажыўца і інтэграваўся ў агульную транспартную сістэму Саюзнай дзяржавы. За першы год гэтай паслугай скарысталася больш за 500 тысяч пасажыраў.

У цэлым на кірунку Мінск–Масква Беларускай чыгункай сфарміравана штодзённая комплексная збалансаваная лагістыка праезду чыгуначным транспартам. Яна ўключае ў сябе магчымасць, як начнога, так і дзённага перамяшчэння ў зручны час з улікам асабістых пераваг пасажыраў.

У цяперашні час працягваецца сумесная работа па развіццю міжнародных пасажырскіх перавозак, умацаванню транспартных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй. Сёння паміж буйнымі адміністрацыйнымі цэнтрамі і рэгіёнамі дзвюх дзяржаў курсіруе 14 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 8 пар цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 6 пар цягнікоў – Расійскіх чыгунак.

Акрамя таго, з 2 мая 2022 года пачынае курсіраваць цягнік № 390/389 Мінск–Анапа, што таксама пашырае магчымасці праезду да месцаў адпачынку і аздараўлення.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год