Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 красавіка Дзіцячая чыгунка адкрывае летні сезон перавозак 2022 года

28 красавіка 2022

У гэтым годзе Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава адкрые свой 67-ы сезон. 30 красавіка ў 9:30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

Першы цягнік «Сталічны Экспрэс» адправіцца з перона станцыі ў 11:00. Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце – ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

Летнія перавозкі на Дзіцячай чыгунцы – важны этап падрыхтоўкі і навучання юных чыгуначнікаў. Штогод з кастрычніка да красавіка ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава больш за 400 навучэнцаў бясплатна праходзяць тэарэтычнае навучанне розным чыгуначным прафесіях, вывучаюць устройства лакаматываў, вагонаў, пуцявой гаспадаркі, асновы арганізацыі руху цягнікоў, сігналізацыі і сувязі. З асаблівым нецярпеннем кожны год хлопцы чакаюць летняй цягніковай практыкі, каб замацаваць свае веды ў рэальных умовах, зрабіць яшчэ адзін крок на шляху да мары. Стаць юным чыгуначнікам можа любы навучэнец 5–7 класаў сярэдніх школ г. Мінска і Мінскай вобласці.

У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць 1, 2, 7, 8, 9, 14, 15, 21, 22, 28 і 29 мая. У летнія месяцы – з серады да нядзелі, а ў верасні – толькі па выхадных. Каса на вакзале станцыі Заслонава будзе работаць у дні руху цягнікоў. Кошт білета – 5 рублёў. Таксама з 1 мая будзе адкрыты продаж білетаў праз інтэрнэт.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне +375 17 267 25 22 або на афіцыйнай старонцы ДЖД на сайце www.minsk.rw.by.

Да Дня Перамогі для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава рыхтуецца канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год