Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у першым этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

23 сакавіка 2022

Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у першым этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы пройдуць 25‑27 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Зялёны бор» шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мінск Арэна». У адной групе са зборнай камандай БЧ – каманды Дэпартамента па авіяцыі, арганізацый дарожнай гаспадаркі, прадпрыемства «Мінсктранс», Мінскага метрапалітэна і Гомельскага вагонабудаўнічага завода. Беларускую чыгунку на спаборніцтвах прадставяць 20 атлетаў-чыгуначнікаў. Ім трэба будзе пазмагацца за перамогу ў 6-ці дысцыплінах: лёгкаатлетычны крос, валейбол (змешаны склад), шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год