Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 19 сакавіка адкрываецца продаж білетаў на цягнік № 390/389 Мінск–Анапа

21 сакавіка 2022

Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапным аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Так, з 2 мая 2022 года на летні перыяд прызначаецца цягнік № 390/389 Мінск–Анапа фарміравання беларускай чыгункі. У першы рэйс цягнік адправіцца з Мінска 2 мая ў 10:58 і прыбудзе ў Анапу 4 мая ў 13:00. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 4 мая ў 17:55 і прыбудзе ў Мінск 6 мая ў 18:59. У далейшым цягнік № 390/389 будзе курсіраваць адзін раз у чатыры дні.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду дадзеным цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Акрамя таго, для пасажыраў Беларускай чыгункі арганізавана магчымасць круглагадовага праезду на курорты Краснадарскага краю, такія як Адлер, Сочы, Туапсэ, цягніком № 302/301 Мінск/Гомель–Адлер фарміравання БЧ адпраўленнем з Мінска і Адлера па няцотных чыслах.

У цэлым, у цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, у тым ліку з арганізацыяй многагрупных цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год