Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 18 па 27 сакавіка 2022 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

14 сакавіка 2022

Яе мэта – напярэдадні вясновых школьных канікул прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.

У рамках акцыі Беларускай чыгункай будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту носіць сістэмны характар і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

У мэтах забеспячэння грамадскага парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту на 102 прадпрыемствах БЧ створаны добраахвотныя дружыны. У 2021 годзе работнікамі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі праведзены парадку 5,4 тыс. рэйдаў, адпрацаваны больш за 745 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Таксама арганізавана 6,4 тыс. выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Ахоп насельніцтва склаў 325 тыс. грамадзян, больш за 244 тыс. з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджаны звыш 50 тыс. прафілактычных памятак.

У рамках тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян у 2021 годзе Беларускай чыгункай пабудавана 6 пешаходных пераходаў, выкананы капітальны рамонт 15 пасажырскіх платформаў і 31 пешаходнага перахода, капітальны рамонт 36 і асфальтаванне на 281 чыгуначным пераездзе, палепшана асвятленне на 184 пасажырскіх платформах і 70 чыгуначных пераездах, устаноўлена 1770 плакатаў па мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, з пачатку 2022 года на Беларускай чыгунцы адбылося 11 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 9 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпела 11 чалавек (1 з іх – непаўналетні): загінулі 9 грамадзян і 2 атрымалі траўмы.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей і т. д.

Памятаеце! Чыгунка – гэта крыніца павышанай небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзіце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага саставу і лакаматываў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў рухомы састаў, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне. Захаванне гэтых простых правілаў выратуе жыццё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год